Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

Language
Чым Вам дапамагчы?

22 чэрвеня ў Брэсце стартаваў другі маршрут велапрабегу, прысвечанага 70-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне і 110-годдзю ўтварэння прафсаюза чыгуначнікаў

22 чэрвеня 2015

У буйнамаштабным спартыўна-масавым мерапрыемстве прымае ўдзел і каманда Беларускай чыгункі ў складзе 7 чалавек — прадстаўнікоў аддзяленняў беларускай магістралі.

Горад Брэст стаў другім маршрутам велапрабегу. Першы маршрут стартаваў у Хабараўску 12 красавіка. Пасля Брэста эстафету прыме 10 ліпеня горад Севастопаль. Завершыцца мерапрыемства фінішам 29 ліпеня ў Валгаградзе на Мамаевым кургане — месцы, якое сыграла вырашальную ролю ў ходзе Вялікай Айчыннай вайны.

У Брэсце ў праграме акцыі прадугледжаны мітынг, ускладанне кветак да памятных месцаў ГУ «Мемарыяльны комплекс «Брэсцкая крэпасць-герой».

Удзел каманды Беларускай чыгункі па тэрыторыі Беларусі плануецца па маршруце Брэст-Невель, праз Пружаны, Слонім, Нясвіж, Мінск, Лагойск, Лепель, Гарадок з 22 па 30 чэрвеня.

 

Усяго ўдзельнікі велапрабегу маюць намер пераадолець каля васьмі тысяч кіламетраў. Арганізатарам мерапрыемства на тэрыторыі Беларусі выступілі Беларускі прафесійны саюз чыгуначнікаў і транспартных будаўнікоў і Беларуская чыгунка.

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2015 год