Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка заклала алею памяці ў гонар 70-годдзя перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне

15 красавіка 2015

Памятную алею заклалі ў Мінску. Ва ўрачыстай цырымоніі прынялі ўдзел кіраўніцтва УП «Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі», ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, працаўнікі мінскага чыгуначнага вузла, актывісты ГА «БРСМ», выхаванцы Дзіцячай чыгункі, прадстаўнікі адміністрацыі Першамайскага раёна. 70 маладых ліп, па адной за кожны год мірнага жыцця, высадзілі ў парку Ўручча. На ўрачыстай цырымоніі начальнік Мінскага аддзялення дарогі Ігар Шылаў адзначыў: «Мы надаём вялікую ўвагу гэтай падзеі, таму што подзвіг папярэдніх пакаленняў забыць немагчыма, і мы павінны быць удзячныя тым людзям, дзякуючы якім у нас ёсць светлая будучыня і магчымасць спакойна жыць і працаваць».

 

Цяпер на ўліку ў арганізацыях і адасобленых структурных падраздзяленнях Беларускай чыгункі знаходзяцца 783 ветэрана Вялікай Айчыннай вайны. Іх адрасная сацыяльная падтрымка ажыццяўляецца ў адпаведнасці з прынятай на магістралі комплекснай праграмай «Клопат». Напярэдадні Дня Перамогі для падвышэння ўзроўня жыцця ветэранаў было праведзена дадатковае абследаванне сацыяльна-побытавых умоў пражывання ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны з аказаннем неабходнай дапамогі. Да свята ўсім ветэранам-чыгуначнікам аказана матэрыяльная дапамога. У арганізацыях Беларускай чыгункі рэгулярна праводзяцца святочныя мерапрыемствы: урачыстыя сустрэчы з ветэранамі Вялікай Айчыннай вайны, вечары-ўшаноўванні, сустрэчы з моладдзю. Таксама арганізуюцца канцэртныя праграмы, праводзяцца тэматычныя выставы і экспазіцыі, прысвечаныя гісторыі Беларускай чыгункі, у тым ліку гераічнаму мінуламу чыгуначнікаў у гады Вялікай Айчыннай вайны. У рамках падрыхтоўкі да святкавання 70-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне было праведзена добраўпарадкаванне больш 200 вайсковых пахаванняў, якія прылягаюць да Беларускай чыгункі.

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2015 год