Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка зацікаўлена ў актывізацыі супрацоўніцтва з турыстычнымі аператарамі і гатовая прапанаваць шырокі выбар варыянтаў паездак у міжнародным паведамленні

14 красавіка 2015

Інфармацыя пра магчымасці выкарыстання чыгуначнага транспарта ў фармаванні турыстычных праграм была прадстаўлена спецыялістамі Беларускай чыгункі на 18-ым міжнародным вясновым кірмашы турысцкіх паслуг «Адпачынак-2015», які прайшоў у Мінску ў красавіку бягучага года. Кірмаш штогод праводзіць Нацыянальны выстаўны цэнтр «БЕЛЭКСПА» сумесна з Міністэрствам спорту і турызму Рэспублікі Беларусь.

Як адзначыў першы намеснік начальніка пасажырскай службы Ўпраўлення Беларускай чыгункі Андрэй Кашко, жывую цікавасць на выставе выклікала абмеркаванне пытанняў арганізацыі перавозак пасажыраў чыгуначным транспартам на міжнародных маршрутах з ужываннем тарыфных планаў і скідак на праезд, а таксама выкарыстання для перавозкі турыстычных груп вагонаў розных катэгорый па заяўках аператараў. «Прысутныя высока ацанілі тое, наколькі гнутка чыгуначнікі могуць рэагаваць на запыты кліента, прапануючы розныя па камфорце ўмовы праезду і скідкі для груп пасажыраў», — падкрэсліў першы намеснік начальніка пасажырскай службы.

 

Нагадваем, што на праезд пасажыраў у паведамленні з Расіяй ва ўсіх цягніках Беларускай чыгункі 8 і 9 мая зніжаны кошт праязных дакументаў на 40-50% у залежнасці ад далёкасці паездкі і катэгорыі вагона.

Акрамя таго, на пастаяннай аснове падаюцца скідкі для груп пасажыраў. Пры паездцы на адлегласць да 2000 км прадугледжана скідка ў памеры 10% да агульнага кошту праезду пры колькасці групы ад 10 да 24 чалавек (якія аплацілі праезд дарослых пасажыраў) і 15% да агульнага кошту праезду пры колькасці групы 25 чалавек і больш (якія аплацілі праезд дарослых пасажыраў). Пры паездцы на адлегласць больш 2000 км паказаныя скідкі падвойваюцца.

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2015 год