Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка прэзентуе свой транзітны патэнцыял на Міжнароднай спецыялізаванай выставе «Transport logistic 2015», якая пройдзе ў Мюнхене 5-8 мая

30 красавіка 2015

На выставе будзе прадстаўлена экспазіцыя Беларускай чыгункі, якая прэзентуе яе транзітныя магчымасці.

Выкарыстоўваючы пляцоўку выставы, дэлегацыя БЧ плануе ўсталяваць новыя дзелавыя кантакты, правесці шэраг сустрэч і перамоваў з прадстаўнікамі замежных чыгуначных адміністрацый, адміністрацый партоў і грузаўладальнікам на тэму далейшага супрацоўніцтва і прыцягнення дадатковых аб'ёмаў перавозак. Таксама запланавана правядзенне перамоў з прадстаўнікамі вядучых аператарскіх і экспедытарскіх кампаній ДБ Шенкер, АТ ПКП Карго, ПАО «Транскантэйнер» і іншыя па пытаннях павелічэння транзітных аб'ёмаў грузавых перавозак, у тым ліку кантэйнернымі цягнікамі.

Выстава «Transport logistic» з'яўляецца адной з найбольш буйных і аўтарытэтных міжнародных выстаў у транспартнай сферы. Мерапрыемства праходзіць з 1978 года 1 раз у два гады. У бягучым годзе традыцыйна чакаецца вялікая колькасць удзельнікаў - каля 2070 кампаній. Выстава размесціцца на плошчы амаль 44 тысячы кв. м.

 

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

 

Да спісу навін за 2015 год