Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка занепакоеная ростам выпадкаў вандалізму ў дачыненні да рухомага саставу

25 лютага 2015

Праблема з нелегальнымі графіці абвастрылася ў 2014 годзе. На працягу года на чыгунцы было зарэгістравана 55 правапарушэнняў — супраць 37 у 2013 годзе. Прынесены ўрон склаў больш за 75 мільёнаў рублёў. Асноўная частка здарэнняў выпала на арганізацыі Мінскага аддзялення чыгункі, тут быў здзейснены 51 з 55 выпадкаў размалёўвання электра- і дызель-цягнікоў.

Так, у лістападзе 2014 на станцыі Мінск-Паўночны супрацоўнікамі міліцыі быў затрыманы жыхар г. Мінска, які быў абвінавачаны ў пяці выпадках размалёўвання. У сучасны момант ён прыцягваецца да крымінальнай адказнасці. Крымінальная справа ўзбуджаная па артыкуле 341 КК Рэспублікі Беларусь (апаганьванне збудаванняў і псаванне маёмасці), гэты артыкул прадугледжвае пакаранне ў выглядзе грамадскіх работ, штрафу ці арышту.

 

У Мінску мясцовыя ўлады адводзяць спецыяльныя пляцоўкі для «легальных» графіці, аднак цалкам праблему гэта не здымае. З пачатку 2015 адбылося ўжо 7 выпадкаў размалёўкі маторвагоннага рухомага саставу.

Варта адзначыць, што акрамя кампенсацыі нанесенай шкоды, у шэрагу выпадкаў прызнаныя вінаватымі парушальнікі ўласнаручна адмывалі і зафарбоўвалі нанесеныя імі надпісы.

На Беларускай чыгунцы пастаянна ўдасканальваюць метады і формы кантролю, вядуць актыўную работу па спыненні падобных супрацьпраўных дзей. У цяперашні час для ўзмацнення кантролю за грамадскай бяспекай разглядаецца пытанне аб дадатковай ўсталёўцы на больш чым 50 аб'ектах сістэм відэаназірання.

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Тэгі: графіці
Да спісу навін за 2015 год