Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка узнагародзіла лепшых работнікаў галіны

20 лютага 2015

20 лютага ў Мінскім Палацы культуры і спорту чыгуначнікаў адбылося ўзнагароджанне пераможцаў чыгуначнага конкурсу «Лепшы па прафесіі на чыгуначным транспарце» ў 2014 годзе. Імі сталі работнікі больш за 100 прафесій і спецыяльнасцяў, сярод якіх білетныя касіры, дзяжурныя па станцыі, дыспетчары, машыністы лакаматываў, праваднікі, электрамеханікі. На працягу года на аддзяленнях чыгункі праходзілі папярэднія этапы, а затым і фіналы прафесійных спаборніцтваў па кожнай спецыяльнасці.

Таксама на мерапрыемстве адбылося ўзнагароджанне перадавікоў вытворчасці па выніках працы за 2014 год вышэйшымі галіновымі ўзнагародамі.

Заслужаныя ўзнагароды пераможцам уручыў начальнік Беларускай чыгункі Уладзімір Марозаў. Звяртаючыся да прысутных, ён адзначыў: «Вы з'яўляецеся залатым фондам і апорай Беларускай чыгункі. Ўвасабляеце ўсіх работнікаў магістралі, якія шчыра, надзейна і прафесійна робяць сваю справу».

Уладзімір Марозаў падзякаваў чыгуначнікам за працу, за той уклад, які кожны з іх на сваім працоўным месцы ўносіць на карысць развіцця і стабільнай працы магістралі.

 

Начальнік чыгункі таксама адзначыў, што на Беларускай чыгунцы ляжыць велізарная сацыяльная адказнасць. Гэта больш за 62% агульнага аб'ёму грузаабароту і больш за 35% пасажыраабароту. Ўклад чыгуначнікаў у ВУП рэспублікі складае каля 2%. Штогод у выглядзе падаткаў беларуская магістраль пералічвае ў бюджэт дзяржавы больш за 3 трыльёны рублёў. Ад працы чыгункі шмат у чым залежыць ажыццяўленне экспартных паставак беларускіх прадпрыемстваў. Уладзімір Марозаў падкрэсліў, што тая аснова, традыцыі, вопыт, якія існуюць на Беларускай чыгунцы, дазваляюць упэўнена глядзець у будучыню, развівацца. Адна з галоўных задач на бягучы год — гэта выкананне паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця чыгункі і завяршэнне электрыфікацыі ўчастка Гомель—Жлобін. У лістападзе бягучага года плануецца адкрыць рух цягнікоў на электрацязе на ўчастку Мінск—Гомель.

Са словамі віншавання і падзякі да ўзнагароджаных звярнуліся старшыня Дарпрафсажа Уладзімір Рынг і старшыня Арганізацыі ветэранаў чыгункі Якаў Лаўрыновіч.

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2015 год