Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка ўкараніла ў 2014 годзе больш за 890 рацыяналізатарскіх прапаноў

29 студзеня 2015

У арганізацыях і адасобленых структурных падраздзяленнях Беларускай чыгункі ў мінулым годзе было ўкаранёна больш 890 рацыяналізатарскіх прапаноў. У выніку атрыманы эканамічны эфект у памеры 22,146 млрд рублёў. У распрацоўцы і ўкараненні рацпрапаноў прынялі ўдзел 962 спецыялісты БЧ.

Новыя рашэнні былі накіраваны на забеспячэнне бяспекі руху, эканомію і рацыянальнае выкарыстанне працоўных, паліўна-энергетычных і матэрыяльных рэсурсаў, удасканаленне працэсаў рамонту і эксплуатацыі цягавага рухомага саставу, паляпшэнне ўмоў працы і інш.

Лепшыя вынікі рацыяналізатарскай дзейнасці прадэманстравалі: Гомельскае аддзяленне Беларускай чыгункі, дзе было ўкаранёна 216 рацпрапаноў з эканамічным эфектам больш 8,783 млрд рублёў; Віцебскае аддзяленне БЧ (365 рацпрапаноў, эканамічны эфект — больш за 5,509 млрд рублёў); Баранавіцкае аддзяленне БЧ (132 рацпрапаноў, эканамічны эфект — больш за 3,689 млрд рублёў).

 

У мінулым годзе на Беларускай чыгунцы таксама было ўкаранёна ў вытворчасць 285 тэхнічных навін, запазычаных з іншых крыніц, у тым ліку з распрацовак замежных спецыялістаў. Эканамічны эфект ад укаранення тэхнічных навін перавысіў 5,379 млрд рублёў. Пры гэтым лепшых вынікаў дасягнулі Гомельскае аддзяленне БЧ, дзе ад ўкаранення 71 тэхнічнай навіны быў атрыманы эканамічны эфект 1,851 млрд рублёў, Мінскае аддзяленне БЧ (ўкаранёна 23 тэхнічныя новаўвядзенні, эканамічны эфект — 1,43 млрд рублёў), Баранавіцкае аддзяленне БЧ (ўкаранёна 54 тэхнічныя новаўвядзенні, эканамічны эфект — 924 млн рублёў).

Беларуская чыгунка надае вялікую ўвагу развіццю тэхнічнай творчасці і яго стымуляванню. Штогод на магістралі лепшым наватарам прысвойваюцца ганаровыя званні: «Лепшы рацыяналізатар Беларускай чыгункі», «Лепшы малады рацыяналізатар Беларускай чыгункі», «Лепшы арганізатар тэхнічнай творчасці Беларускай чыгункі».

 

Інформація падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2015 год