Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ
ENG

Ва Ўпраўленні Беларускай чыгункі адбылося ўзнагароджанне пераможцаў конкурсу на лепшае асвятленне дзейнасці Беларускай чыгункі ў сродках масавай інфармацыі ў 2014 годзе

22 снежня 2014

Конкурс заснаваны дзяржаўным аб'яднаннем «Беларуская чыгунка». На конкурс прадстаўляліся працы, якія выйшлі ў перыяд з 1 студзеня па 1 кастрычніка 2014 года.

З прывітальным словам да прысутных звярнуўся намеснік Начальніка Беларускай чыгункі Валерый Уладзіміравіч Страмук. Ён адзначыў, што ўзнагароджанне пераможцаў праходзіць напярэдадні Дня нараджэння Беларускай чыгункі. 27 снежня спаўняецца 152 гады з моманту адкрыцця пастаянных чыгуначных зносін па тэрыторыі Беларусі. Валерый Уладзіміравіч выказаў словы ўдзячнасці ў адрас журналістаў, дзякуючы якім жыхары нашай краіны маглі пазнаваць з друкаваных старонак, тэлевізійных экранаў, эфіраў радыё, што адбываецца на беларускай магістралі, пра нашых людзей, пра нашыя традыцыi і дынастыі, аб нашых праектах і новых паслугах. Таксама звярнуў асаблівую ўвагу, што конкурс дапамог чыгуначнікам беларускай магістралі бліжэй пазнаёміцца і выявіць перспектыўных журналістаў, якія любяць чыгунку, якія пішуць на тэму чыгуначнага транспарту.

 

У конкурсе прынялі ўдзел больш за 40 журналістаў друкаваных, тэлевізійных і радыёпраграм, якія даслалі каля 100 матэрыялаў у чатырох групах: друкаваныя выданні, тэлевізійныя праграмы, радыёпраграмы, фотарэпартажы.

Конкурсная камісія вызначыла пераможцаў па групах у намінацыях: «Магістраль 21 стагоддзя», «Ёсць такая прафесія — чыгуначнік», «З клопатам пра людзей», «Паклонімся вялікім тым гадам».

Валерый Страмук ўручыў прызёрам конкурсу заслужаныя ўзнагароды. Сярод прызёраў: Цiмашкова Людміла Анатольеўна — намеснік галоўнага рэдактара газеты «Аршанская газета», Капітан Таццяна Пятроўна — карэспандэнт газеты «Калiнкавiцкiя навiны», Шурдукова Анжэла Анатольеўна — загадчык аддзела газеты «Аршанская газета», Чарняўскі Дзмітрый Васільевіч — рэдактар аддзела газеты «Гомельскія ведамасці», Жамойцін Андрэй Мікалаевіч — відэааператар КУП «Лідскае тэлерадыёаб'яднанне», Леўдаровiч Вераніка Мечаславаўна — карэспандэнт КУП «Лідскае тэлерадыёаб'яднанне», Макаева Святлана Паўлаўна — карэспандэнт РУПРТЦ «Тэлерадыёкампанія «Віцебск», Косiкава Наталля Пятроўна — дырэктар КВУП» Тэлекампанія «Інтэкс», Ружэчка Аляксандр Уладзіміравіч — фотакарэспандэнт газеты «Савецкая Беларусь», Умпіровіч Дзмітрый Яўгенавіч — карэспандэнт газеты «Савецкая Беларусь», Коўка Аляксандр Іванавіч — адказны сакратар газеты «Лунiнецкiя навiны», Барысенка Мікалай Канстанцінавіч — фотакарэспандэнт газеты «Калiнкавiцкiя навiны», Макарэвіч Уладзімір Яфімавіч — карэспандэнт радыё «Брэст» РУПРТЦ «Тэлерадыёкампанія «Брэст», Лукашэнка Наталля Юр'еўна — карэспандэнт газеты «Гомельскія ведамасці», Касьянава Марына Віктараўна — карэспандэнт Магілёўскага абласнога радыё, Казловіч Валянціна Мікалаеўна — карэспандэнт газеты «Савецкая Беларусь».

Акрамя таго, заснаваны спецыяльныя прызы Беларускага прафесійнага саюза чыгуначнікаў і транспартных будаўнікоў. Іх уладальнікамі сталі Драздова Наталля Якаўлеўна — карэспандэнт газеты «Віцьбічы»; Серадзюк Дыяна Эдуардаўна — спецыяльны карэспандэнт газеты «Звязда»; Андросова Юлія Сяргееўна — рэдактар аддзела рэдакцыі Жлобінскай газеты «Новы дзень»; Кораб Аляксандр Яўгенавіч — відэааператар дзяржаўнага прадпрыемства «Тэлекампанія» Інтэкс». Заслужаныя ўзнагароды і дыпломы ў намінацыі «Асвятленне пытанняў сацыяльнага партнёрства» ўручыла намеснік старшыні Беларускага прафесійнага саюза чыгуначнікаў і транспартных будаўнікоў Наталля Гуранкова.

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Тэгі: конкурс
Да спісу навін за 2014 год