Дэлегацыя Беларускай чыгункі прыме ўдзел у выніковым пасяджэнні праўлення ААТ «Расійскія чыгункі»
16 снежня 2014
Выніковае пасяджэнне праўлення ААТ «Расійскія чыгункі» пройдзе 17 снежня ў Маскве. Дэлегацыю беларускай магістралі ўзначаліць Начальнік Беларускай чыгункі Уладзімір Марозаў.
Таксама адбудуцца перамовы Начальніка Беларускай чыгункі Уладзіміра Марозава з кіраўніцтвам ААТ «РЖД», у ходзе якіх будуць разгледжаны актуальныя пытанні двухбаковага супрацоўніцтва чыгуначных адміністрацый Беларусі і Расіі.
Расійскія чыгункі з'яўляюцца найважнейшым партнёрам беларускай магістралі ў пытаннях міжнародных перавозак пасажыраў і грузаў, а таксама вытворчага і навукова-тэхнічнага ўзаемадзеяння. Беларуская чыгунка цесна супрацоўнічае з Расійскімі чыгункамі па шэрагу сумесных праектаў, накіраваных на паляпшэнне якасці абслугоўвання і прыцягненне дадатковых аб'ёмаў грузаў і пасажыраў.
Па выніках працы за 11 месяцаў 2014 г., перавозкі грузаў у зносінах з Расійскай Федэрацыяй склалі 53,7 млн тон, або 100,9% да аналагічнага перыяду 2013 года.
Вываз грузаў з Рэспублікі Беларусь прызначэннем у Расійскую Федэрацыю склаў 9,9 млн тон, або 129,7% да аналагічнага перыяду 2013 года. Асноўнымі ў структуры грузаў з'яўляюцца будаўнічыя грузы, нафтагрузы, цэмент, прамысловая сыравіна і фармовачныя матэрыялы, чорныя металы.
Транзіт грузаў з/у Расійскую Федэрацыю праз Рэспубліку Беларусь склаў 36,9 млн тон, або 95,6% да аналагічнага перыяду 2013 года. У структуры транзітных грузаў асноўнымі з'яўляюцца каменны вугаль, нафтагрузы, чорныя металы, збожжа і інш.
Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ
Да спісу навін за 2014 год