Беларуская чыгунка развівае сістэму менеджменту якасці выпускаемай прадукцыі і паслуг. Сучасныя падыходы да пытанняў павышэння якасці 23 снежня абмяркуюць на чыгуначным семінары ў Мінску
23 снежня 2014
Сустрэча і зносіны спецыялістаў пройдуць на базе лакаматыўнага дэпо Мінск. У праграме — больш за 10 выступленняў па актуальных тэмах. Удзельнікам раскажуць пра аспекты функцыянавання сістэмы менеджменту якасці ў розных арганізацыях і структурных падраздзяленнях чыгункі, правядзенне конкурсаў у галіне якасці, развіцціë сістэмы тэхнічнага аўдыту прадпрыемстваў краін ЕАЭС, якія пастаўляюць прадукцыю чыгуначнага прызначэння, парадак пацвярджэння адпаведнасці тэхнічным рэгламентам Мытнага саюза, стратэгічнае бачанне праблем у галіне якасці.
Таксама ў ходзе семінара ўручаць дыпломы пераможцам конкурсу «Лепшы менеджэр па якасці Беларускай чыгункі» ў 2014 годзе.
Нагадаем, у 2014 годзе за дасягненні ў галіне якасці на рэспубліканскім узроўні былі адзначаны дзве арганізацыі Беларускай чыгункі. Так, лакаматыўнаму дэпо Мінск ўручылі Прэмію Урада ў галіне якасці ў намінацыі «Забеспячэнне паслуг і выкананне работ», а Баранавіцкаму вагоннаму дэпо прысудзілі званне дыпламанта конкурсу на суісканне Прэміі Урада Беларусі за дасягненні ў галіне якасці.
Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ
Да спісу навін за 2014 год