Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ
ENG

Беларуская чыгунка працягвае работу па папярэджанні невытворчага траўматызму. Рэалізуецца комплекс мер арганізацыйнага і практычнага характару

19 снежня 2014

Напярэдадні школьных канікул асаблівая ўвага надаецца папярэджанню няшчасных выпадкаў з удзелам непаўналетніх. Сумесна з супрацоўнікамі органаў унутраных спраў на транспарце рэгулярна праводзяцца рэйды і выступленні ва ўстановах адукацыі. Беларуская чыгунка нагадвае бацькам школьнікаў аб безумоўным захаванні правіл бяспекі на аб'ектах чыгуначнага транспарту і заклікае іх быць прыкладам у вачах сваіх дзяцей.

На жаль, колькасць не звязаных з вытворчасцю выпадкаў траўміравання працягвае заставацца высокім. З пачатку года ў 167 эпізодах пацярпела 169 чалавек, у тым ліку 115 загінулі. Таксама за 11 месяцаў 2014 на чыгунцы адбылiся 4 выпадкі несмяротнага траўміравання непаўналетніх ва ўзросце 2, 7 і 14 гадоў (у 2013 годзе — 5 выпадкаў).

 

Асноўнымі прычынамі няшчасных выпадкаў стала ігнараванне грамадзянамі элементарных мер бяспекі, у тым ліку: знаходжанне ў зоне павышанай небяспекі ў стане алкагольнага ап'янення, паражэнне электрычным токам кантактнай сеткі, пакіданне дзяцей без нагляду бацькоў або дарослых, парушэнне вадзіцелямі правілаў дарожнага руху пры перасячэнні чыгуначных пераездаў, а таксама размовы па мабільным тэлефоне і праслухоўванне музыкі ў навушнiках падчас перасячэння чыгуначных пуцей.

На працягу года ў арганізацыях і навучальных установах адбылося 5500 выступленняў па пытаннях выканання правілаў бяспекі, імі было ахоплена 285 тыс. чалавек, адбыліся публікацыі і выступленнi ў СМІ, праведзена 7 дэкадаў па прафілактыцы невытворчага траўматызму. Работнікі Беларускай чыгункі таксама прынялі ўдзел у Міжнародным днi бяспекі на чыгуначных пераездах і ў спецыяльнай аперацыі «Бяспека», якая праводзіцца па плане МУС Беларусі.

У тым, што тычыцца тэхнічных мерапрыемстваў па забеспячэнні бяспекі грамадзян, у бягучым годзе пабудавана амаль 5000 пагонных метраў агародж, 3 пасажырскія платформы і 7 пешаходных пераходаў. Таксама зроблены рамонт 32 пасажырскіх платформаў, 24 пешаходныя пераходы, 29 чыгуначных пераездаў, 1470 п. м. агароджаў. Палепшана асвятленне на 39 пасажырскіх платформах і 71 чыгуначным пераездзе, адрамантавана і ўстаноўлена больш за 400 папераджальных плакатаў па бяспецы. На 153 чыгуначных пераездах праведзена асфальтаванне праезнай часткі, на 15 выкладзена рызiнакордавае пакрыццё, устаноўлены 24 турнікеты на пешаходных пераходах праз чыгуначныя пуці.

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЖД

Да спісу навін за 2014 год