Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка ў 2014 годзе — асноўныя падзеі і дасягненні

31 снежня 2014

Адыходзячы год для Беларускай чыгункі быў адзначаны шэрагам значных падзей. Кампанія стабільна развівалася, ўкараняла новыя паслугі для сваіх пасажыраў і кліентаў. Чыгуначнікі паспяхова выканалі задачы па рэалізацыі важных сацыяльна-эканамічных праектаў, якія стаялі перад імі, у поўным аб'ёме забяспечылі патрэбы краіны ў перавозках пасажыраў і грузаў.

У 2014 годзе доля Беларускай чыгункі ў агульным аб'ёме грузаабароту склала каля 63%, у агульным аб'ёме пасажыраабароту — каля 38%.

Чакаецца, што па выніках 2014 будзе забяспечана пагрузка ў аб'ёме больш за 83 млн т народна-гаспадарчых грузаў, што складзе 105,2% да ўзроўню мінулага года. Павялічаны аб'ёмы пагрузкі нафтапрадуктаў, угнаенняў, цэменту, лясных грузаў, чорных металаў, прамысловай сыравіны і фармовачных матэрыялаў, хімікатаў і соды, прамысловых тавараў народнага спажывання.

 

Вялікая ўвага надавалася развіццю і мадэрнізацыі інфраструктуры, абнаўленню рухомага саставу. У 2014 годзе Беларускай чыгункай асвоена больш як 4 трлн рублёў інвестыцый у асноўны капітал.

У бягучым годзе чыгуначнікі на высокім узроўні забяспечылі перавозку гасцей і ўдзельнікаў чэмпіянату свету па хакеі.

Рэканструяваны вакзальныя комплексы станцый Брэст-Цэнтральны, Гродна, Баранавічы-Цэнтральныя, а таксама праведзена добраўпарадкаванне станцый Гарадок і Жыткавічы. Працягнулася развіццё вакзальнага комплексу станцыі Мінск-Пасажыркі.

Адной з ключавых падзей стала рэалізацыя інвестыцыйнага праекта па перавозцы пасажыраў чыгуначным транспартам паміж сталіцай і Нацыянальным аэрапортам Мінск. У лістападзе бягучага года па даным маршруце пачаў курсіраваць сучасны трохвагонны дызель-цягнік ДП3.

Цягнікi новага пакалення ў 2014 годзе сталі курсіраваць і на іншых маршрутах — як у межах Беларусі, так і ў міжнародных зносінах. Так, з мая трохвагонныя дызель-цягнікi ДП3 перавозяць пасажыраў паміж Мiнскам і Вільнюсам. З чэрвеня на участках з інтэнсіўным пасажырапатокам — Мінск—Баранавічы—Брэст і Мінск—Орша пачалі курсіраваць электрацягнікі рэгіянальных ліній павышанай камфортнасці ЭПРII ў пяцівагонным выкананні.

З летняга графіка паскорана рух пасажырскіх цягнікоў паміж сталіцай і абласнымі цэнтрамі — Брэстам, Гомелем і Віцебскам. Гэта дазволіла пасажырам пераадольваць адлегласці паміж сталіцай і абласнымі цэнтрамі за час, якi не перавышае 3,5 гадзіны. На чарзе і іншыя абласныя цэнтры.

Актыўна развіваліся сучасныя тэхналогіі продажу праязных дакументаў. На БЧ ў 2014 годзе ўстаноўлены 45 плацежна-даведачныя тэрміналы самаабслугоўвання для рэалізацыі праязных дакументаў на цягнікі гарадскіх і рэгіянальных ліній эканом-класа. У бягучым годзе больш за мільён праязных дакументаў пасажыры набылі праз Інтэрнэт.

У сферы грузавых перавозак у бягучым годзе зроблены важны крок па паляпшэннi якасці абслугоўвання кліентаў. У ліпені ў Баранавічах праведзена канферэнцыя па ўдасканаленні сістэмы транспартнага абслугоўвання кліентаў на Беларускай чыгунцы з удзелам прадстаўнікоў органаў дзяржкіравання, найбуйнейшых кампаній і аб'яднанняў краіны, экспедытарскіх арганізацый, чыгуначных адміністрацый суседніх дзяржаў. У рамках канферэнцыі быў адкрыты Цэнтр транспартнага абслугоўвання на станцыі Баранавічы-Цэнтральныя, дзейнасць якога накіравана на прыцягненне дадатковых аб'ёмаў перавозак грузаў за кошт паляпшэння якасці абслугоўвання грузаўладальнікаў, працы па прынцыпе «адно акно», а таксама забеспячэння комплексных паслуг па дастаўцы грузаў.

Правядзенне работ па ўкараненнi ў тэхпрацэсы чыгуначнага транспарту электронных юрыдычна значных перавозачных дакументаў на аснове электроннайга лічбавага подпісу, з дапамогай спецыялізаваных інфармацыйных сістэм дало магчымасць у бягучым годзе ажыццявіць пераход на выкарыстанне графіка падачы вагонаў, ўліковай карткі, памяткі прыёмаздатчыка ў электроннай форме, падпісаных ЭЛП.

Вялікая ўвага надавалася развіццю перавозак спецыялізаванымі кантэйнернымі цягнікамі. У цяперашні час па Беларускай чыгунцы рэгулярна курсіруе 19 кантэйнерных цягнікоў. Улічваючы сусветную тэндэнцыю кантэйнерызацыi перавозак грузаў, чыгунка актыўна ўдзельнічае ў рэалізацыі новых праектаў. Так, у сакавіку 2014 года пачаў курсіраваць кантэйнерны цягнік у рамках супрацоўніцтва паміж ТАА «Праектны офіс АТЛК» і DHL Global Forwarding з Кітая ў Еўропу.

У маі 2014 года ажыццёўлены паспяховы пропуск кантэйнернага цягніка па кірунку «Усход—Захад» Ухань (КНР)—Пардубiцэ (Чэхія) з прадукцыяй кітайскіх грузаадправіцеляў.

У чэрвені пачаў курсіраваць кантэйнерны цягнік з Чэскай Рэспублікі на станцыю Кустанай (Казахстан) з грузам машынакамплектаў для вытворчасці аўтамабіляў Hyundai.

У лістападзе 2014 года была зарэгістравана Аб'яднаная транспартна-лагістычная кампанія Беларусі, Расіі і Казахстана, што стала вынікам сумеснай працы трох чыгуначных адміністрацый. Гэта знакавая падзея не толькі для прасторы Еўразійскага эканамічнага саюза, але і для сусветнага транспартнага рынку.

Беларуская чыгунка працягнула рэалізацыю інвестыцыйнага праекта па электрыфікацыі чыгуначных ліній на ўчастках Гомель—Жлобін і Жлобін—Калінкавічы. Пачаты работы па электрыфікацыі на ўчастку Маладзечна—Гудагай—дзяржмяжа.

Вялікая ўвага ў адыходзячым годзе таксама надавалася абнаўленню, мадэрнізацыі і капітальнаму рамонту парку цягавага і маторвагоннага рухомага саставу, грузавых і пасажырскіх вагонаў.

На працягу 2014 былі набыты 4 электрацягнікi серыі ЭПР пяцівагоннай састаўнасці і 3 дызель-цягнікi ДП3 трохвагоннай састаўнасці.

У лакаматыўным дэпо Ліда было выраблена 11 манеўровых цеплавозаў ТМЭ1 і ТЭМ2 і 13 двухвосевых манеўровых цеплавозаў ТМЭ3.

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2014 год