Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ
ENG

22 снежня прадстаўнікі кіраўніцтва Міністэрства транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь і Беларускай чыгункі сустрэліся з навучэнцамі Мінскай абласной спецыяльнай агульнаадукацыйнай школы-інтэрната для дзяцей з парушэннем слыху

23 снежня 2014

Гэтая сустрэча прайшла ў рамках традыцыйнай дабрачыннай навагодняй акцыі «Нашы дзеці». Намеснік Міністра транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь Наталля Жамойціна і намеснік Начальніка Беларускай чыгункі Валерый Страмук павіншавалі навучэнцаў і калектыў школы-інтэрната з надыходзячым святам і пажадалі ў новым годзе поспехаў у вучобе, здароўя і шчасця.

Акрамя цёплых слоў і віншаванняў, у якасці навагодняга падарунку на ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы школы-інтэрната Беларуская чыгунка выдзеліла 25 (дваццаць пяць) мільёнаў беларускіх рублёў спонсарскай дапамогі. Акрамя таго, Дзед Мароз кожнаму вучню ўручыў салодкія падарункі, прадастаўленыя прафсаюзным камітэтам Упраўлення чыгункі, а юныя артысты Палаца культуры і спорту чыгуначнікаў Культурна-спартыўнага цэнтра УП «Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі» выступілі са святочным канцэртам.

 

Варта адзначыць, што Беларуская чыгунка традыцыйна ўдзельнічае ў дабрачыннай навагодняй акцыі «Нашы дзеці». У мінулым годзе кіраўнікі прадпрыемстваў і арганізацый Беларускай магістралі наведалі каля 30 розных устаноў ва ўсіх рэгіёнах Беларусі: дзіцячыя дамы, школы, сацыяльна-педагагічныя цэнтры, пабывалі ў гасцях у шматдзетных і малазабяспечаных сем'яў. У цэлым за час мінулай акцыі «Нашы дзеці» Беларуская чыгунка матэрыяльна дапамагла амаль 1400 дзецям на агульную суму каля 300 мільёнаў рублёў.

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2014 год