Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

19 снежня ў сталічным Палацы культуры і спорту чыгуначнікаў прайшла ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання нагрудным знакам адрознення «За добрасумленную Працу на Беларускай чыгунцы». Гэтай узнагароды ўдастоены 152 работнікi беларускай магістралі

19 снежня 2014

Нагрудны знак адрознення «За добрасумленную Працу на Беларускай чыгунцы» зацверджаны ў 2014 годзе ўпершыню. Сама ідэя заснавання нагруднага знака складалася ў стварэнні дадатковага стымулу для замацавання кадравага патэнцыялу і павышэння гонару за прыналежнасць да Беларускай чыгунцы.

Узнагарода мае тры ступені. Нагрудным знакам I ступені ўзнагароджваюцца работнікі, якія прапрацавалі на Беларускай чыгунцы не менш за 30 гадоў, II ступені — не менш за 25 гадоў, III ступені — не менш за 20 гадоў. Сёння ў Мінску былі ўручаны ўзнагароды III спепени.

Сімвалічна, што мерапрыемства праходзіла напярэдадні Дня нараджэння Беларускай чыгункі. 27 снежня спаўняецца 152 гады з моманту адкрыцця пастаянных чыгуначных зносін па тэрыторыі Беларусі.

 

У сваім выступленнi Начальнік Беларускай чыгункі адзначыў, што ўручэнне гэтай узнагароды стане яшчэ адной добрай традыцыяй — традыцыяй, калі ў свой Дзень нараджэння мы будзем ушаноўваць лепшых працаўнікоў галіны. «У аснове новай галіновай ўзнагароды ляжыць шматгадовая, бездакорная праца на чыгуначным транспарце, высокі прафесіяналізм і поспехі ў вытворчай дзейнасці», — падкрэсліў Уладзімір Марозаў.

Сярод прадстаўленых да ўзнагароджання — людзей розных прафесій: дыспетчар і выкладчык, бухгалтар і Аглядчык вагонаў, таварны касір і рэгуліроўшчык хуткасці руху вагонаў, электраманцёр і машыніст, слесар і дзяжурны па станцыі, праваднiк і інжынер і многія іншыя. Але ўсіх іх аб'ядноўвае адно — шматгадовая добрасумленная праца на чыгуначным транспарце, высокі прафесіяналізм і ўзорнае выкананне службовых абавязкаў, вялікі асабісты ўклад у забеспячэнне ўстойлівай работы Беларускай чыгункі і яе развіццё.

На ўрачыстым мерапрыемстве Уладзімір Марозаў распавёў прысутным аб працы Беларускай чыгункі ў 2014 годзе і дасягненнях працоўнага калектыву за гэты перыяд: новае аблічча прынялі вакзалы ў Брэсце і Гродне, завершана другая чарга рэканструкцыі станцыі Мінск-Пасажырскі, што дазволіла павялічыць яе прапускную здольнасць. Беларуская чыгунка на высокім узроўні забяспечыла перавозку гасцей і ўдзельнікаў чэмпіянату свету па хакеі з шайбай у Мінску, уведзены ў эксплуатацыю хуткасныя электра- і дызель цягнікi новага пакалення, паскораны рух пасажырскіх цягнікоў паміж сталіцай і абласнымі цэнтрамі — Брэстам, Гомелем і Віцебскам, адкрыты чыгуначныя зносiня паміж станцыяй Мінск-Пасажырскі і Нацыянальным аэрапортам Мінск, было абноўлена больш за 500 км пуцi, уведзены ў эксплуатацыю сучасныя высокапрадукцыйныя машыны па рамонце пуцi, сістэмы мікрапрацэсарнай цэнтралізацыі «Днепр» ўласнай распрацоўкі.

Таксама Уладзімір Марозаў адзначыў, што Беларуская чыгунка працягвае рэалізацыю інвестыцыйнага праекта па электрыфікацыі чыгуначных ліній на ўчастку Гомель-Жлобін і Жлобін-Калінкавічы. Былі прыведзены і многія іншыя прыклады, якія пацвярджаюць, што чыгунка не стаіць на месцы, а актыўна развіваецца.

Уладзімір Марозаў з гонарам адзначыў, што з 152 чалавек, прысутных у зале, 50 работнікаў чыгункі маюць стаж ад 20 да 30 гадоў, а 102 работнікi — звыш 30 гадоў.

Начальнік Беларускай чыгункі падзякаваў за працу, за адданасць справе і выказаў надзею, што з кожным з прысутных у зале ён спадзяецца сустрэцца яшчэ не раз. «Бо практычна кожны з прысутных годны атрымаць гэтую ўзнагароду яшчэ другой і першай ступеняў», — сказаў Начальнік чыгункі.

У цырымоніі ўзнагароджання прымаў удзел старшыня Беларускага прафесійнага саюза чыгуначнікаў і транспартных будаўнікоў Уладзімір Рынг, які павіншаваў прысутных з заслужанымі ўзнагародамі, пажадаў здароўя далейшых поспехаў у працы на карысць Беларускай чыгункі.

ДАВЕДАЧНА:

Сёння калектыў Беларускай чыгункі — гэта больш за 80 тысяч работнікаў. Амаль 45% з іх маюць вышэйшую і сярэднюю спецыяльную адукацыю, больш за 25% — прафесійна-тэхнічную. Больш за 70% — прадстаўнікі рабочых прафесій.

Больш за 55 000 працаўнікоў маюць стаж звыш 10 гадоў, з іх больш за 15 000 — звыш 20 гадоў і 10 000 — звыш 30 гадоў.

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2014 год