Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ
ENG

12 снежня ў Магілёве прайшоў традыцыйны фестываль «Клуб вясёлых чыгуначнікаў»

16 снежня 2014

Юбілейны, дзесяты па ліку, фестываль «Клуб вясёлых чыгуначнікаў» прайшоў на базе Культурна-спартыўнага цэнтра РУП «Магілёўскае аддзяленне Беларускай чыгункі». Як і ў папярэднія гады, ў мерапрыемстве прынялі ўдзел шэсць каманд — па адной ад кожнага аддзялення чыгункі.

Па выніках правядзення фестывалю 1-е прызавое месца прысуджана камандзе «Паўднёўцы» Гомельскага аддзялення, 2-е — камандзе гаспадароў «Пяты элемент» і 3-е прызавое месца — камандзе «Паўночная губерня» Віцебскага аддзялення чыгункі.

 

Варта адзначыць, што фестываль «Клуб вясёлых чыгуначнікаў» традыцыйна праводзіцца на магілёўскай зямлі. Гэта невыпадкова. Гэтаму фестывалю папярэднічала КВЗаўскi рух у Магілёўскім аддзяленні чыгункі, дзе штогод, пачынаючы з 1995 года, праводзіўся аддзяленчы фестываль. У 2004 годзе на Беларускай чыгунцы было распрацавана палажэнне аб Клубе вясёлых чыгуначнікаў і фестываль быў перайменаваны ў КВЧ.

У сувязі з юбілеем фестывалю датычныя работнікі, якія стаялі ля вытокаў зараджэння КВЧ на Беларускай чыгунцы, за шматгадовую добрасумленную працу і рэалізацыю дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі былі адзначаны ганаровымі граматамі і падзякамі Начальніка Беларускай чыгункі.

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2014 год