Асіповіцкі завод жалезабетонных канструкцый ААТ «Дарбудмантажтрэст» 22 лістапада ўвядзе ў эксплуатацыю новую лінію па вытворчасці інавацыйных шпал
21 лістапада 2014
Гэты праект рэалізаваны з мэтай павышэння якасці выпускаемых шпал і іх канкурэнтаздольнасці на ўнутраным і знешнім рынках.
На новым абсталяванні будуць вырабляцца жалезабетонныя шпалы для чыгуначнай каляіны 1520 мм. Прадукцыйнасць лініі складае 400 тысяч шпал у год. Вывесці яе на праектную магутнасць плануецца ўжо ў пачатку 2015 года.
Увод у пастаянную эксплуатацыю лініі па вытворчасці жалезабетонных шпал з'яўляецца завяршальным этапам комплекснай мадэрнізацыі Асіповіцкага завода жалезабетонных канструкцый. Гэтаму праекту папярэднічаў запуск аўтаматычнай лініі сухіх будаўнічых сумесяў, а таксама лініі паўсухога прэсавання.
Асіповіцкі завод жалезабетонных канструкцый спецыялізуецца на вытворчасці жалезабетонных шпал, канструкцый паўсухога прэсавання для добраўпарадкавання, металаканструкцый і арматурных вырабаў. Таксама тут вырабляюць таварны бетон і раствор. Прадпрыемства ўваходзіць у структуру ААТ «Дарбудмантажтрэст», якое з'яўляецца асноўным падрадчыкам работ Беларускай чыгункі па мадэрнізацыі інфраструктуры. Акцыі ААТ «Дарбудмантажтрэст» знаходзяцца ва ўпраўленні Беларускай чыгункі.
Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ
Да спісу навін за 2014 год