Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Прадстаўнікі чыгуначных адміністрацый Расіі, Украіны, Беларусі і Малдовы абмеркавалі пытанні арганізацыі руху пасажырскіх міжнародных цягнікоў у графіку на 2014/2015 гады на нарадзе ў Мінску

22 красавіка 2014

Пазачарговая нарада ўпаўнаважаных прадстаўнікоў чыгуначных адміністрацый Расіі, Украіны, Беларусі і Малдовы прайшло 17—18 красавіка ў Мінску ва Ўпраўленні Беларускай чыгункі.

Бакі канстатавалі, што ў сувязі з уводам дадатковых кантрольных аперацый у зносінах з Крымам і пераходам Крыму на маскоўскі час неабходна карэкціроўка раскладаў пасажырскіх цягнікоў. У сувязі з гэтым з 27 мая абмежаваны продаж праязных дакументаў на ўсе міжнародныя пасажырскія цягнікі, якія едуць па тэрыторыі Украіны.

 

У ходзе нарады абмяркоўваліся пытанні ўзгаднення памераў руху міжнародных пасажырскіх цягнікоў у графіку на 2014/2015 гады паміж чыгуначнымі адміністрацыямі Расіі, Малдовы, Беларусі і Ўкраіны і ў зносінах з Крымам. Таксама былі разгледжаны пытанні своечасовай арганізацыі продажу праязных дакументаў на ўсе міжнародныя пасажырскія цягнікі ў зносінах з Украінай і на іншыя цягнікі, што ідуць транзітам праз Украіну.

Па выніках нарады быў падпісаны пратакол, якім вызначаны далейшыя напрамкі супрацоўніцтва па гэтых пытаннях. У тым ліку прынята рашэнне аб тым, што Дзяржаўная адміністрацыя чыгуначнага транспарту Ўкраіны да 25 красавіка накіруе інфармацыю чыгуначным адміністрацыям Расіі, Беларусі і Малдовы аб даце аднаўлення продажу праязных дакументаў на пасажырскія цягнікі, што курсiруюць ў зносінах з Украінай і транзітам праз яе.

Просім пасажыраў ўважліва сачыць за абнаўленнем інфармацыі аб продажах праязных дакументаў.

Інфармацыя размяшчаецца на афіцыйным Інтэрнэт-сайце Беларускай чыгункі, а таксама на інфармацыйных стэндах і касах чыгуначных вакзалаў.

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2014 год