Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка праводзіць комплексную работу па паляпшэнні ўмоў і аховы працы

28 красавіка 2014

28 красавіка адзначаецца Сусветны дзень аховы працы. Беларуская чыгунка праводзіць сістэмную работу для таго, каб унесці свой ​​уклад у вырашэнне актуальнай для ўсяго свету праблемы прадухілення няшчасных выпадкаў і прафесійных захворванняў на працоўных месцах.

У 2014 годзе на Беларускай чыгунцы плануецца правесці комплекс мерапрыемстваў па паляпшэннi ўмоў і аховы працы па 7 напрамках. Прадугледжана ўдасканаленне нарматыўна-прававой базы па ахове працы і прамысловай бяспекі; правядзенне на асобных прадпрыемствах сертыфікацыйнага аўдыту сістэмы кіравання аховай працы; абнаўленне і мадэрнізацыя тэхнічных сродкаў; ўкараненне сучасных тэхналогій; паляпшэнне санітарна-бытавых умоў і інш.

 

Вялікая ўвага надаецца навучанню работнікаў і ўкараненню перадавога вопыту па ахове працы. У тым ліку па выніках I квартала бягучага года сваю кваліфікацыю па пытаннях аховы працы павысілі 1335 чыгуначнікаў, праведзена 26 семінараў.

Чыгуначным тэхнічным цэнтрам па комплексным абслугоўванні аб'ектаў павышанай небяспекі БЧ у I квартале было праведзена тэхнічнае дыягнаставанне 106 грузапад'ёмных кранаў з мэтай забеспячэння іх бяспечнай эксплуатацыі. Праводзіцца работа па прывядзеннi працоўных месцаў у адпаведнасць з патрабаваннямі санітарна-гігіенічных нарматываў. Асобная ўвага надаецца забеспячэнню чыгуначнікаў спецыяльнай вопраткай, абуткам і іншымі сродкамі індывідуальнай абароны.

 

Iнфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2014 год