Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

24 красавіка ў сталічным Палацы культуры і спорту чыгуначнікаў пройдзе чыгуначны конкурс гумарыстычных інсцэніровак «Старыя казкі на чыгуначны лад»

24 красавіка 2014

У конкурсе прымуць удзел 6 каманд з усёй Беларусі. Конкурс праводзіцца ў два туры. Першы адборачны тур ўжо прайшоў у аддзяленнях беларускай магістралі. Сёння ў Мінску ў другім туры ўдзельнічаюць каманды-пераможцы першага тура.

Чыгуначнікі раскрыюць гледачам свае творчыя таленты. Пакажуць тэатральныя пастаноўкі папулярных казак, змяніўшы іх сюжэт на чыгуначную тэматыку.

 

Арганізатарамі конкурсу выступаюць дзяржаўнае аб'яднанне «Беларуская чыгунка» і Беларускі прафесійны саюз чыгуначнікаў і транспартных будаўнікоў.

Кампетэнтнае журы, сярод якога дзеячы культуры і мастацтва Беларусі і прадстаўнікі чыгуначных арганізацый, будуць ацэньваць выступ каманд па 6-бальнай сістэме. Крытэрыямі ацэнкі будуць служыць арыгінальнасць пастаноўкі; актуальнасць і грамадская значнасць, раскрыццё тэмы пастаноўкі; выканальніцкае майстэрства (сцэнічная культура, артыстызм, вакал, харэаграфія і інш); мастацкае афармленне (касцюміраванне, музычнае суправаджэнне, дэкарацыі і інш.). Пераможцаў чакаюць дыпломы і памятныя падарункі.

Чыгунка — складаная сістэма ўзаемадзеяння шматлікіх службаў, якая працуе на карысць развіцця эканомікі нашай краіны. Толькі гарманічна развітыя асобы здольны паспяхова вырашаць вытворчыя задачы. Гэтаму спрыяе правядзенне чыгуначных культурна-масавых мерапрыемстваў розных клубных формаў і накіраванасці. Папулярнасць такога роду мерапрыемстваў расце.

Конкурс гумарыстычных інсцэніровак праходзіць на чыгунцы ўпершыню. Спадзяемся, што яго правядзенне стане добрай традыцыяй на Беларускай чыгунцы.

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Тэгі: конкурс
Да спісу навін за 2014 год