Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Сталовая лакаматыўнага дэпо Баранавічы прызнана лепшай вытворчай сталовай Беларускай чыгункі 2013 года

06 лютага 2014

Беларуская чыгунка падвяла вынікі агляду-конкурсу на лепшую вытворчую сталовую ў 2013 годзе.

Пераможцам прызнана сталовая лакаматыўнага дэпо Баранавічы. Другое месца заняла сталовая лакаматыўнага дэпо Віцебск, трэцяе месца – сталовая Гомельскага навучальнага цэнтра па падрыхтоўцы, перападрыхтоўцы і павышэнні кваліфікацыі кадраў Гомельскага аддзялення Беларускай чыгункі. Усяго ў конкурсе прынялі ўдзел 28 вытворчых сталовых Беларускай чыгункі.

Сталовая лакаматыўнага дэпо Баранавічы разлічана на 120 пасадкавых месцаў. Яе агульная плошча складае 754 м2, а магутнасці дазваляюць забяспечыць паўнавартасным гарачым харчаваннем як працаўнікоў лакаматыўнага дэпо Баранавічы (уключаючы дастаўку абедаў у тэрмакантэйнерах у хаты адпачынку лакаматыўных брыгад), так і іншых найблізкіх прадпрыемстваў Беларускай чыгункі, якія не маюць уласных аб'ектаў харчавання. Сталовая таксама забяспечвае паўнавартаснымі абедамі ў тэрмакантэйнерах працаўнікоў, занятых на рамонце пуці падчас "вокнаў" і ў выпадку ліквідацыі наступстваў надзвычайных сітуацый.

 

У наш час сталовая лакаматыўнага дэпо Баранавічы цалкам укамплектавана сучасным тэхналагічным і кухонным абсталяваннем, абноўленым за апошнія гады. У тым ліку тут ёсць абсталяванне для шокавага астуджэння і вакуумнага пакавання гатовых абедаў. Важнай перавагай сталовай з'яўляецца і засвоеная тут аўтаматызаваная сістэма разліку за харчаванне. За абеды можна разлічвацца як гатоўкай, так і пры дапамозе банкаўскіх аплатных картак праз тэрміналы, а працаўнікам лакаматыўнага дэпо Баранавічы прадстаўлена магчымасць аплаціць харчаванне з дапамогай спецыяльнага чыпа ў лік зарплаты са зніжанай нацэнкай у 10%.

Конкурс на лепшую вытворчую сталовую Беларускай чыгункі быў праведзены ўпершыню. Мэтамі мерапрыемства з'яўляліся павышэнне эфектыўнасці працы сталовых, іх стымуляванне да ўмацавання матэрыяльна-тэхнічнай базы. Канкурсанты ацэньваліся па такіх крытэрах, як выкананне санітарных правіл і нормаў, падаванне харчавання па зніжках, зніжэнне памераў нацэнак, ужыванне разнастайных формаў арганізацыі харчавання, аўтаматызацыя разлікаў і іншыя.

Беларуская чыгунка надае вялікую ўвагу павышэнню сацыяльнай абароненасці сваіх працаўнікоў і падаўжэнню іх прафесійнага даўгалецця. Адным з кірункаў гэтай работы з'яўляецца ўкараненне комплекснага падыходу да забеспячэння чыгуначнікаў гарачым харчаваннем.

 

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

 

 

Тэгі: сталовая
Да спісу навін за 2014 год