Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Першы трохвагонны дызель-цягнік вытворчасці «PESA» прыбыў у Беларусь

11 лютага 2014

У Беларусь прыбыў першы трохвагонны дызел-цягнік ДП3 вытворчасці польскай кампаніі «PESA Bydgoszcz SA». У цяперашні час састаў знаходзіцца на станцыі Брэст-Усходні ў зоне мытнага кантролю.

Пасля мытнага афармлення дызель-цягніка трэба прайсці прыёмачныя і сертыфікацыйныя выпрабаванні на Беларускай чыгунцы. Затым ён будзе ўведзены ў эксплуатацыю.

 

Усяго, паводле дагавора, падпісанага ў 2013 годзе Беларускай чыгункай з кампаніяй «PESA Bydgoszcz SA», на БЧ будуць пастаўлены 3 трохвагонныя дызель-цягнікi. Пастаўка яшчэ двух цягнікоў чакаецца ў сакавіку—красавіку бягучага года.

У ДП3 прадугледжана 145 месцаў для сядзення. Даўжыня цягніка — 69,3 м, канструкцыйная хуткасць руху — 140 км / ч. Новы рухомы састаў адпавядае сучасным патрабаванням камфорту і якасці. Пасажырам прадстаўлены зручныя салоны, мяккія крэслы з індывідуальнымі рэгуляваннямі становішча спінкі крэсла і падлакотнікаў. Сярод пераваг цягніка — усталяваная ў кожным вагоне сістэма кандыцыянавання паветра ; устройства цеплавых завес уваходных дзвярэй, якое перашкаджае паступленню халоднага паветра звонку і выхаду цёплага паветра з салонаў ; паніжаная падлога (600 мм), якая дазваляе хутка ажыццяўляць пасадку і высадку пасажыраў. Дзверы абсталяваны высоўнымі прыступкамі. Для пасадкі і высадкі пасажыраў з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі з высокіх платформаў прадугледжаны адкідныя трапы. У цягніку ўстаноўлены два туалетныя комплексы вакуумнага тыпу, адзін з якіх прыстасаваны для пасажыраў з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі.

Машыністы, якім трэба будзе працаваць на ДП3, пройдуць навучанне і падрыхтоўку ў спецыялістаў кампаніі «PESA Bydgoszcz SA».

У цяперашні час Беларуская чыгунка прапрацоўвае маршруты, па якіх будуць курсіраваць трехвагонныя дызель- цягнікi ДП3. Канчатковае рашэнне пакуль не прынята.

Па магістралі ўжо курсiруюць 6 аднавагонных дызель-цягнікоў ДП1 сумеснай вытворчасці ААТ «Кіруючая кампанія холдынгу «Белкамунмаш» і польскай холдынгавай кампаніі «PESA Bydgoszcz SA» пры ўдзеле ААТ «Мінскі вагонарамонтны завод». Усе аднавагонныя дызель-цягнікi былі пастаўлены на БЧ у 2011—2012 гадах і перавозяць пасажыраў па маршрутах рэгіянальных ліній эканом- і бізнэс-класа.

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2014 год