Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Начальнік Беларускай чыгункі ўзнагародзіў работнікаў гаспадаркі сігналізацыі і сувязі

20 лютага 2014

Сёння на базе Жлобінскай дыстанцыі пуцi РУП «Гомельскае аддзяленне Беларускай чыгункі» адбылася ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання работнікаў гаспадаркі сігналізацыі і сувязі галіновымі ўзнагародамі Беларускай чыгункі.

Пры правядзенні электрыфікацыі кіраўніцтвам Беларускай чыгункі была пастаўлена задача прыняць усе меры, каб адаптаваць дзеючыя ўстройствы СЦБ (сігналізацыя, цэнтралізацыя, блакіроўка) да работы ва ўмовах электрацягi пераменнага току. І гэтая задача спецыялістамі і кіраўнікамі Магілёўскага і Гомельскага аддзяленняў, Асіповіцкай і Жлобінскай дыстанцый сігналізацыі і сувязі, службы сігналізацыі і сувязі была выканана ў тэрмін.

 

За праяўленую ініцыятыву і прафесіяналізм пры арганізацыі і выкананні работ па адаптаваннi ўстройстваў СЦБ і сувязі да работы ва ўмовах руху цягнікоў на электрацязе пераменнага току па ўчастку Бабруйск- Жлобін Начальнік Беларускай чыгункі В.М.Маразоў ўручыў узнагароды дваццаці пяці работнікам, двум з якіх — вышэйшую галіновую ўзнагароду — знак «Ганаровы чыгуначнік» .

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2014 год