Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Прадстаўніца Мінскага аддзялення Беларускай чыгункі стала пераможцай конкурсу «Лепшы менеджар па якасці»

22 сакавіка 2013

Прэстыжным званнем «Лепшы менеджэр краіны» і дыпломам пераможцы ўзнагароджана вядучы інжынер па якасці аддзела тэхнічнай палітыкі Мінскага аддзялення Беларускай чыгункі Ірына Казакевіч.

На чыгунцы Ірына Аляксандраўна працуе ўжо 25 гадоў, з іх каля 10 гадоў займаецца арганізацыяй ўкаранення сістэм менеджменту якасці, у прыватнасці ў сферы пасажырскіх перавозак. У свой час яна распрацоўвала і ўкараняла сістэму менеджменту якасці паслуг фірменнымі цягнікамі.

 

Сваю перамогу ў прэстыжным конкурсе Ірына Казакевіч вырашыла прысвяціць 150-гадоваму юбілею Беларускай чыгункі. Стальная магістраль адзначыла яго ў снежні 2012 года.

Патрабаванні конкурсу даволі жорсткія і прад'яўляюцца яны не толькі да самога менеджару, яго вопыту і ведаў, але і да прадпрыемства, на якім ён працуе.

Конкурс праводзіцца Дзяржстандартам ў рамках Дзяржаўнай праграмы «Якасць». Яго мэта — павысіць імідж прафесіі менеджара па якасці, прыцягнуць увагу кіраўнікоў да падрыхтоўкі персаналу ў гэтай сферы, шырэй распаўсюджваць перадавы вопыт.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2013 год