Магілёўскаму вагоннаму дэпо была ўручана Прэмія ўрада Рэспублікі Беларусь за дасягненні ў галіне якасці 2012
22 сакавіка 2013
Цырымонія прайшла ў Мiнску 21 лютага 2013 года. Прэмію ўручаў Прэм'ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч.
Усяго ў спісе прэтэндэнтаў конкурсу на суісканне Прэміі ўрада было 50 розных прадпрыемстваў. Беларускую чыгунку акрамя Магілёўскага вагоннага дэпо прадстаўлялі Жлобінскае вагоннае дэпо, станцыя Мінск-Пасажырскі і Віцебскі пасажырскі ўчастак.
Магілёўскае вагоннае дэпо спецыялізуецца на дэпоўскiм і капітальным рамонце грузавых вагонаў для перавозкі мінеральных ўгнаенняў, цэментавозаў, думпкараў, бягучым адчэпачным рамонце, тэхнічным абслугоўванні грузавых і пасажырскіх вагонаў. У сваёй працы прадпрыемства выкарыстоўвае найноўшыя дасягненні замежнага і айчыннага вопыту і ўвесь час папаўняецца сучасным высокапрадукцыйным абсталяваннем.
Якасць рамонту вагонаў адпавядае стандартам менеджменту якасці СТБ ISO 9001. Дэпо выконвае не толькі айчынныя, але і замежныя заказы. Асноўныя партнёры — гэта кампаніі Расii i краін Балтыі.
Рабiць высакаякасны рамонт вагонаў дазваляе найноўшае тэхналагічнае і выпрабавальнае абсталяванне, а таксама перадавыя тэхналогіі. У прыватнасці прымяняецца метад мыйкі колавых пар з выкарыстаннем стременя вады высокага ціску, тэхналогія зняцця і запрэсоўкі ўнутраных кольцаў падшыпніка на вось колавай пары на «халодную», а таксама шротаструменна-фарбавальны комплекс. Яшчэ адно тэхнічнае новаўвядзенне — стэнд для ультрагукавой дэфектаскапіі дыскаў колавых пар.
У планах прадпрыемства, зразумела, далейшая мадэрнізацыя і развіццё вытворчасці. Адно з напрамкаў - укараненне тэхналогіі аўтаматызаванага кантролю і аднаўлення ударна-цягавых прылад вагонаў з ужываннем метадаў неразбуральнага кантролю, а таксама рабатызацыяй працэсаў вымярэнняў, наплаўкі і апрацоўкі пасля наплаўкі.
Высокую ацэнку сваёй дзейнасці таксама атрымала Жлобінскае вагоннае дэпо. Прадпрыемства стала дыпламантам конкурсу на суісканне Прэміі ўрада за дасягненні ў вобласці якасці 2012 года.
Жлобінскае вагоннае дэпо — гэта сучасная вытворчасць з новымі цэхамі, дасканалым тэхналагічным абсталяваннем, перадавымі тэхналогіямі, якія дазваляюць якасна рамантаваць рухомы састаў. Прадпрыемства займаецца дэпоўскiм і капітальным рамонтам грузавых вагонаў і цялежак, рамонтам запасных частак і іх аднаўленнем шляхам наплаўкі з наступнай механічнай апрацоўкай, абточваннем колавых пар, іх прамежкавай рэвізіяй і дэфектаскапіяй.
У дэпо пастаянна ўкараняюцца перадавыя, сучасныя тэхналогіі рамонту вагонаў, асвойваюцца новыя віды рамонту рухомага саставу.
Даведачна:
Прэмія ўрада Рэспублікі Беларусь за дасягненні ў галіне якасці прысуджаецца штогод на конкурснай аснове за дасягненне высокіх вынікаў у забеспячэнні якасці выпускаемых тавараў, выконваемых работ або паслуг, павышэнне іх канкурэнтаздольнасці і задавальненне патрабаванняў спажыўцоў.
Дзейнасць арганізацый-удзельніц конкурсу ацэньвалі ў балах, па мадэлі, якая ўключала 9 крытэрыяў. Пяць з іх характарызуюць магчымасці арганізацыі ў галіне якасці, а чатыры — гэта канкрэтныя вынікі дзейнасці за бягучы год і папярэднія пяць гадоў. Крытэрыі ў сваю чаргу падзяляюцца на 32 складальнікі. Кожны складальнік крытэрыя раскрываецца па 7-8 абласцях ацэнкі дзейнасці арганізацый.
Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ
Да спісу навін за 2013 год