Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка вывучае замежны вопыт падрыхтоўкі і арганізацыі транспартнага абслугоўвання гасцей і ўдзельнікаў масавых спартыўных мерапрыемстваў міжнароднага класа

27 сакавіка 2013

Напярэдадні маючага адбыцца ў Беларусі ў 2014 годзе чэмпіянату свету па хакеі Беларуская чыгунка працягвае працу над удасканаленнем транспартнага абслугоўвання пасажыраў, у тым ліку замежных гасцей.

У сакавіка 2013 года кіраўнікі службаў, аддзяленняў, а таксама спецыялісты Беларускай чыгункі вывучылі вопыт чыгуначнікаў Польшчы і Фінляндыі па арганізацыі транспартнага абслугоўвання гасцей і ўдзельнікаў масавых спартыўных мерапрыемстваў міжнароднага класа.

 

У прыватнасці, прадстаўнікі замежных чыгуначных адміністрацый падзяліліся вопытам арганізацыі руху цягнікоў у перыяд буйных міжнародных спартыўных спаборніцтваў, забеспячэння бяспекі на вакзалах, станцыях, у пасажырскіх цягніках ў дарозе, а таксама захаванасці чыгуначнай інфраструктуры.

Да чэмпіянату свету па хакеі 2014 года запланавана мадэрнізацыя інфраструктуры вакзалаў ў Мінску, Брэсце і Гродне, а таксама прыпыначных пунктаў у межах горада Мінска, і ў прыватнасці тых, якія знаходзяцца паблізу буйных спартыўных комплексаў.

Акрамя таго, сталёвая магістраль мае намер падрыхтаваць тэматычны размоўнік, які палегчыць персаналу зносіны з замежнымі грамадзянамі, а таксама арганізаваць навучанне англійскай мове работнікаў, звязаных з непасрэдным абслугоўваннем пасажыраў.

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2013 год