Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка пачала падрыхтоўчыя работы па ўстаноўцы сучасных дыягнастычных сістэм для вызначэння дэфектаў колавых пар

05 сакавіка 2013

Дадзеная сістэма ўкараняецца на Беларускай чыгунцы ўпершыню. Галоўнай мэтай яе ўкаранення з'яўляецца забеспячэнне гарантаванай бяспекі руху цягнікоў і якасць транспартных паслуг.

Ужыванне аўтаматызаванай дыягнастычнай сістэмы дасць магчымасць павысіць надзейнасць эксплуатацыі рухомага саставу і максімальна скараціць вяртанне вагонаў ад суседніх чыгуначных адміністрацый. Дыягнастычная сістэма нямецкай вытворчасці дасць магчымасць у аўтаматычным рэжыме на хаду цягніка выяўляць дэфекты паверхні катання колаў — паўзуны, вышчарбіны, навары вагонаў, якія паступаюць на Беларускую чыгунку ў складзе цягнікоў іншых краін, якія ідуць транзітам, і абараняюць інфраструктуру Беларускай магістралі ад пашкоджанняў.

 

Прынцып працы сістэмы заснаваны на вымярэнні велічыні дэфармавання рэйкі пад ціскам кола. Сістэма простая ў эксплуатацыі: шэсць звышадчувальных лазерных датчыкаў, якія мацуюцца да падэшвы рэйкі, злучаны оптавалаконнай сеткай з камп'ютарам, усталяваным на працоўным месцы аператара пункта тэхнічнага абслугоўвання. Размешчаны прыборы на вызначанай адлегласці адзін ад аднаго — для таго, каб пры праходжанні вагона абсталяванне змагло «убачыць» усю паверхню катання кожнага кола. Адчувальнасць сістэмы дазваляе выявіць самыя дробныя дэфекты. Усе дадзеныя паступаюць на экран камп'ютара аператара пункта тэхнічнага абслугоўвання. Выяўленыя няспраўныя вагоны будуць накіроўвацца на пункты бягучага рамонту вагонаў.

У цяперашні час спецыялістамі беларускай магістралі распрацаваны праект па ўсталёўцы гэтых сістэм. Манцiраваць комплексы будуць нямецкія спецыялісты, сумесна са спецыялістамі беларускай магістралі. Плануецца, што ў красавіку бягучага года на беларускай магістралі гэтыя дыягнастычныя сістэмы будуць устаноўлены на падыходах да станцый Орша-Цэнтральная, Маладзечна, Віцебск. Першай пачнецца ўстаноўка на падыходзе да станцыі Орша-Цэнтральная на 530 кіламетры перагона Хлусава—пост Гараднянскага. Гэта адзін з найбольш значных памежных пераходаў беларускай магістралі. Станцыя Орша — найбуйнейшы чыгуначны вузел Беларусі, размешчаны на скрыжаванні двух еўрапейскіх транспартных калідораў. Яна мае прымыканне шасці чыгуначных кірункаў і забяспечвае пропуск і перапрацоўку найважнейшых транзітных грузапатокаў. У цэлым за суткі гэтая станцыя прапускае больш за 100 грузавых саставаў.

Да 2015 года плануецца абсталяваць дадзенай сістэмай памежныя станцыі чыгункі.

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

 

Да спісу навін за 2013 год