Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

13 сакавіка ў Мінску адбудзецца пасяджэнне Міждзяржаўнага тэхнічнага камітэта па стандартызацыі № 524 «Чыгуначны транспарт»

12 сакавіка 2013

Як чакаецца, у ходзе гэтай працоўнай сустрэчы спецыялісты падвядуць вынікі сваёй дзейнасці ў 2012 годзе, а таксама абмяркуюць перспектывы актывізацыі далейшай сумеснай працы.

У прыватнасці, гаворка пойдзе аб міжнародным супрацоўніцтве ў галіне тэхнічнага рэгулявання і стандартызацыі па ўкараненні ў сферы чыгуначнага транспарту тэхнічных рэгламентаў Мытнага саюза, тэхнічным рэгуляванні і пытаннях iнтэраперабельнасцi (па-англiйску interoperability — здольнасць да ўзаемадзеяння) чыгуначных сістэм каляіны 1435/1520 мм.

 

Акрамя таго, удзельнікі пасяджэння прадставяць сваё бачанне перспектыў развіцця стандартызацыі ў галіне надзейнасці і кіравання рызыкамі на чыгуначным транспарце, а таксама пагавораць аб такіх складаных і спецыфічных сферах як, напрыклад, стандарты электрамагнітнай сумяшчальнасці.

Чакаецца, што ў пасяджэнні камітэта прымуць удзел госці з Расіі і Украіны.

Міждзяржаўны тэхнічны камітэт па стандартызацыі № 524 «Чыгуначны транспарт» — гэта рабочы орган Міждзяржаўнага савета па стандартызацыі, метралогіі і сертыфікацыі дзяржаў-удзельніц Пагаднення аб правядзенні ўзгодненай палітыкі ў галіне стандартызацыі, метралогіі і сертыфікацыі. Камітэт быў створаны 25 лістапада 2010 г для распрацоўкі міждзяржаўных стандартаў, зводаў правілаў і іншых дакументаў па стандартызацыі ў галіне чыгуначнага транспарту. Работа камітэта нацэлена на гарманізацыю гэтых стандартаў з міжнароднымі нормамі і садзейнічанне прымяненню міжнародных, рэгіянальных і нацыянальных стандартаў у чыгуначнай сферы.

Беларусь з'яўляецца актыўным членам камітэта. Акрамя нашай краіны ў склад гэтага органа ўваходзяць прадстаўнікі яшчэ 11 дзяржаў, у тым ліку дзве краіны са статусам назіральніка.

Камітэт аб'ядноўвае больш за 400 прадпрыемстваў, а таксама 1500 спецыялістаў і экспертаў у сферы чыгуначнага транспарту. Гэта — прадстаўнікі чыгуначных адміністрацый дзяржаў-удзельніц СНД і Балтыі, супрацоўнікі органаў улады, прадпрыемстваў вытворцаў і пастаўшчыкоў чыгуначнай тэхнікі, навуковых і праектных арганізацый, вышэйшых навучальных устаноў, аператараў чыгуначных перавозак.

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2013 год