Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

Language
Чым Вам дапамагчы?

Святочныя канцэрты, прысвечаныя 150-годдзю беларускай магістралі, пройдуць на чыгуначных вакзалах 27 снежня

26 снежня 2012

Заўтра Беларускай чыгунцы споўніцца 150 гадоў. У гэты дзень на вакзалах абласных цэнтраў Беларусі і іншых буйных чыгуначных вакзалах з 13.00 да 14.00 пройдуць выступленні калектываў мастацкай самадзейнасці.

На кожным буйным вакзале прадугледжана свая святочная праграма. Напрыклад, на вакзале станцыі Мінск-Пасажырскі з юбілеем беларускай чыгункi і надыходзячым Новым годам пасажыраў павіншуе Дзед Мароз. Выступяць заслужаныя аматарскія калектывы Рэспублікі Беларусь - ансамбль эстраднага танца «Озорные огоньки»і ансамбль беларускай песні "Цернiца», а таксама іншыя выканаўцы Мінскага палаца культуры і спорту чыгуначнікаў.

Словы віншаванняў у гэты дзень прагучаць і ў цягніках, а пасажырам будуць уручаць святочныя паштоўкі.

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2012 год