Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка заключыла кантракт з кампаніяй Stadler Bussnang AG на пастаўку 6 электрацягнікоў для рэгіянальных ліній

21 снежня 2012

Беларуская магістраль працягвае планамерную працу, накіраваную на рэалізацыю Ўказа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 202 «Аб мерах па развіццю перавозак пасажыраў чыгуначным транспартам агульнага карыстання».

У снежні бягучага года Беларуская чыгунка заключыла кантракт са швейцарскай кампаніяй Stadler Bussnang AG на пастаўку ў 2013-2014 гадах 6 электрацягнікоў FLIRT для рэгіянальных ліній.

 

Плануецца, што 4 электрацягніка паступяць на беларускую магістраль ў 2013 годзе, і 2 электрацягніка - у 2014 годзе.

Новыя цягнікі будуць адрознівацца павышанай камфортнасцю і змяшчальнасцю. У складзе новага электрацягніка прадугледжана 5 вагонаў. Для зручнасці пасажыраў сядзенні будуць размешчаны адзін за адным, а ў вагонах з'явяцца дадатковыя паліцы для ручной паклажы і багажу.

Нагадаем, першы кантракт з кампаніяй Stadler Bussnang AG на пастаўку 10 электрацягнікоў новага пакалення Беларуская чыгунка заключыла ў сакавіку 2010 года. Пяць з іх прыбылі ў Беларусь у 2011-ым, і пяць - у 2012 годзе. У цяперашні час па беларускай магістралі курсуюць 6 электрацягнікоў для гарадскіх і 4 электрацягніка для рэгіянальных ліній бізнес-класа.

Электрацягнікi новага фармату заваявалі сваю нішу на рынку пасажырскіх перавозак. З пачатку адкрыцця рэгулярнага руху цягнікоў гарадскіх ліній імі перавезена каля 2 млн. чалавек, цягнікамі рэгіянальных ліній бізнес-класа - больш за 1 млн.

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

 

Да спісу навін за 2012 год