Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка вырабіла першы двухвосевы цеплавоз ТМЭ3

29 снежня 2012

Першы двухвосевы манеўровы цеплавоз ТМЭ3 выраблены ў лакаматыўным дэпо Ліда. Асноўнае прызначэнне лакаматыва ТМЭ3 - выкананне манеўровых работ на пуцях агульнага карыстання і пад'язных пуцях прамысловых прадпрыемстваў з шырынёй каляіны 1520 мм. Па папярэдніх разліках цеплавозы ТМЭ3 будуць выконваць манеўровую працу на малаактыўных станцыях з цягнікамі вагой 500-600 тон (8-10 вагонаў), якую ў цяперашні час выконваюць цеплавозы ЧМЭ3.

Камплектуючыя, дэталі і элементы, выкарыстаныя ў канструкцыі гэтага цеплавоза, адпавядаюць самым высокім патрабаванням у вобласці экалогіі, аховы здароўя абслуговага персаналу, бяспекі эксплуатацыі.

 

Плануецца, што ў студзеня 2013 года Беларуская чыгунка пачне прыёмачныя выпрабаванні лакаматыва.

Мэтай арганізацыі вырабу двухвосевых цеплавозаў і адным з галоўных прыярытэтаў з'яўляецца: абнаўленне парку манеўровых лакаматываў, што эксплуатуюцца на Беларускай чыгунцы і пад'язных пуцях прамысловых прадпрыемстваў Рэспублікі Беларусь; зніжэнне выдаткаў на эксплуатацыю, тэхнічнае абслугоўванне і рамонт цеплавозаў; паляпшэнне ўмоў працы лакаматыўных брыгад; забеспячэнне бяспекі вытворчасці манеўровай працы.

Плануецца, што да канца 2014 года на беларускай магістралі будзе выраблена 20 двухвосевых манеўровых цеплавозаў ТМЭ3.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

 

 

Да спісу навін за 2012 год