Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

Language
Чым Вам дапамагчы?

Беларуская чыгунка прымае актыўны ўдзел у дабрачыннай навагодняй акцыі «Нашы дзеці»

19 снежня 2012

19 снежня 2012 года намеснік Начальніка Беларускай чыгункі П.В.Стоцкий, у рамках правядзення дабрачыннай навагодняй акцыі «Нашы дзеці», наведаў мінскую школу-інтэрнат № 5 для дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў.

У цяперашні час у школе-інтэрнаце выхоўваюцца 106 дзяцей з 5 па 11 класы і 26 чалавек знаходзяцца на постiнтэрнатным аддзяленні. З 106 выхаванцаў школы толькі 12 дзяцей з'яўляюцца поўнымі сіротамі, астатнія - сацыяльныя сіроты.

 

Беларуская чыгунка ўжо восьмы год прыязджае да дзяцей у госці. І, вядома, заўсёды з падарункамі. У бягучым годзе чыгуначнікі беларускай магістралі выдзелiлі школе-інтэрнату на ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы і набыццё прадуктаў харчавання 30 мільёнаў рублёў, на якія плануецца, у прыватнасці, закупіць лінгафонны кабінет.

У час сустрэчы з выхаванцамі школы-інтэрната намеснік Начальніка Беларускай чыгункі зрабiў яшчэ адзін падарунак-капіравальна-размнажальны апарат. Пётр Васільевіч павіншаваў усіх з Новым годам і пажадаў моцнага здароўя, дабрабыту і добрай вучобы. Дырэктар установы адукацыі Наталля Уладзіміраўна Шарапава падзякавала прадстаўнікам Беларускай чыгункі за падарункі і, у сваю чаргу, павіншавала са 150-годдзем Беларускай магістралі.

Свята працягнулася, калі на сцэну выйшлі Дзед Мароз і Снягурка. Яшчэ адным сюрпрызам для дзяцей стаў святочны канцэрт з гульнямі і конкурсамі, у якім прынялі ўдзел калектывы мастацкай самадзейнасці Мінскага Палаца культуры і спорту чыгуначнікаў. Сярод іх, удзельнікі заслужаных аматарскіх калектываў Рэспублікі Беларусь - ансамбля эстраднага танца «Озорные огоньки», ансамбля беларускай песні "Цернічка», цыркавой студыі «Белая Русь».

Пасля заканчэння канцэрта Дзед Мароз і Снягурка ўручылі кожнаму выхаванцу школы-інтэрната па навагодняму салодкаму падарунку.

Варта адзначыць, што арганізацыі Беларускай чыгункі штогод удзельнiчаюць у акцыі «Нашы дзеці», падчас якіх наведваюць падшэфныя ўстановы, аказваюць ім спонсарскую дапамогу, арганізоўваюць канцэртныя праграмы.

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2012 год