Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

Language
Чым Вам дапамагчы?

Беларуская чыгунка адкрывае універсальны зал гульнявых відаў спорту

28 снежня 2012

Урачыстая цырымонія прымеркавана да 150-годдзя Беларускай чыгункі і пройдзе 29-га снежня 2012 года ў Гомелі. У адкрыцці прыме ўдзел кіраўніцтва Міністэрства транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь, Беларускай чыгункі, прадстаўнікі мясцовай улады і моладзь.

Гэта першы падобны спартыўны аб'ект у нашай краіне. Унікальны спартзал, пабудаваны пад эгідай Беларускай стальной магістралі, мае плошчу больш за 7 000 квадратных метраў і разлічаны на 750 гледачоў. Тут можна праводзіць як рэспубліканскія, так і міжнародныя спаборніцтвы па валейболу, баскетболу і міні-футболу.

У будынку ёсць памяшканне для прэс-цэнтра, пакоі для трэнераў, кабінет допінг-кантролю. Усе тэхнічныя памяшканні абліцаваны гукаізалюючымі матэрыяламі. Пры будаўніцтве зала таксама ужыты энергаэфектыўныя тэхналогіі. У прыватнасці, пабудавана ўласная блочна-модульная кацельня; для асвятлення выкарыстаны энергазберагальныя святлодыёдныя свяцільнікi; ўстаноўлена энергазберагальная сістэма вентыляцыі.

Новы зал стане асноўнай трэніровачнай базай для каманды Гомельскага аддзялення Беларускай чыгункі па міні-футболу «БЧ». Зборная гуляе ў вышэйшай лізе і штогод займае месца ў тройцы лідэраў чэмпіянату Беларусі.

Сучасны спартыўны цэнтр атрымалі не толькі чыгуначнікі, але і жыхары Гомеля. Зал абсталяваны зручнымі раздзявалкамі і гардэробам, наведвальнікі змогуць, пазаймацца ў трэнажорнай зале, адпачыць у сауне і паабедаць у ўтульным буфеце. Дарэчы, трэнажорны зал абсталяваны па самым высокім стандартам. У ім размешчана 89 розных спартыўных снарадаў, велатрэнажоры, бегавая дарожка.

Беларуская чыгунка надае пільную ўвагу развіццю сацыяльнай сферы. У спартыўным арсенале стальной магістралі - 59 аб'ектаў фізічнай культуры і спорту агульнай плошчай больш за 150 тысяч квадратных метраў. Пастаянна працуе 423 спартыўныя секцыі, клубы і групы аздараўленчай накіраванасці, у якіх займаецца больш за 17 тысяч чалавек.

У цэлым жа, за больш чым 75-гадовую гісторыю спартыўнага руху на Беларускай чыгунцы вырасла некалькі пакаленняў высакакласных атлетаў. 32 выхаванцы добраахвотнага спартыўнага таварыства «Лакаматыў" за гэтыя гады сталі чэмпіёнамі і прызёрамі СССР, Еўропы, свету і Алімпійскіх гульняў.

Дарэчы, вельмі сімвалічна, што першы падобны комплекс адкрыты пад эгідай БЧ менавіта ў Гомелі. Гомель можна назваць адной з транспартных сталіц Беларусі. Менавіта тут рыхтуюць кадры для многіх транспартных арганізацый, і ў першую чаргу для чыгункі. У Гомелі знаходзяцца Беларускі дзяржаўны універсітэт транспарту, гомельскія дзяржаўныя каледж і ліцэй чыгуначнага транспарту. Студэнты гэтых навучальных устаноў, якія таксама будуць прысутнічаць на адкрыцці зала, надалей змогуць займацца спортам не толькі ў сваіх родных альма-матэр, але і ў новым, сучасным спартыўным зале.

Адразу пасля ўрачыстага адкрыцця магчымасці новага зала выпрабуюць на практыцы. На спартыўнай арэне сустрэнуцца каманды па міні-футболу Беларускай чыгункі «БЧ» і «Кіраўск-Белшына».

 

Інформацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2012 год