Год міру і стварэння
УКАЗ ПРЭЗІДЭНТА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
1 студзеня 2023 г. № 1
Аб аб'яўленні 2023 года Годам міру і стварэння
У мэтах кансалідацыі беларускага народа, умацавання ў грамадстве ідэй міру і стваральнай працы як галоўных умоў развіцця беларускай дзяржавы:
1. Абвясціць у Рэспубліцы Беларусь 2023 год Годам міру і стварэння.
2. Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь з удзелам аблвыканкамаў, Мінскага гарвыканкама распрацаваць і зацвердзіць рэспубліканскі план мерапрыемстваў па правядзенню ў 2023 годзе Года міру і стварэння; забяспечыць каардынацыю дзейнасці дзяржаўных органаў, іншых арганізацый па выкананні названага плана.
3. Гэты Указ уступае ў сілу пасля яго афіцыйнага апублікавання.
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А. Лукашэнка
Навіны разделу

Адкрыты чэмпіянат Беларускай чыгункі па лыжных гонках пройдзе 18–19 лютага 2023 года на лыжаролернай трасе ў Віцебску. Спаборніцтвы праводзяцца ў рамках мерапрыемстваў, прымеркаваных да Года міру і стварэння.
Арганізатары мерапрыемства Беларуская чыгунка і Аб'яднаная галіновая прафсаюзная арганізацыя чыгуначнікаў і транспартных будаўнікоў Беларускага прафесійнага саюза работнікаў транспарту і камунікацый.
У чэмпіянаце прымуць удзел зборныя каманды аддзяленняў Беларускай чыгункі і каманда ЗАТ «Гомельскі ВБЗ». Чыгуначнікі будуць спаборнічаць у эстафеце і асабістым першынстве.

Пытанні аховы працы і прамысловай бяспекі на Беларускай чыгунцы абмеркавалі 19-20 студзеня 2023 года ў ходзе семінара-нарады ў г.Брэсце. Мерапрыемства прайшло пад кіраўніцтвам галоўнага інжынера Беларускай чыгункі Сяргея Навадворскага.
У канферэнц-зале вакзала станцыі Брэст-Цэнтральны сабралася кіраўніцтва службы аховы працы і прамысловай бяспекі, галоўныя інжынеры, начальнікі аддзелаў аховы працы і прамысловай бяспекі аддзяленняў чыгункі, кіраўнікі прадпрыемстваў і структурных падраздзяленняў магістралі, адказныя за ахову працы, прадстаўнікі прафсаюзаў і профільных ведамстваў. Акрамя таго, у мерапрыемстве прымалі ўдзел расійскія калегі – начальнік Дэпартамента экалогіі і тэхнасфернай бяспекі ААТ «РЖД» Андрэй Лісіцын, галоўны інжынер Маскоўскай чыгункі – філіяла ААТ «РЖД» Дзмітрый Шустаў, начальнік службы аховы працы і прамысловай бяспекі Кастрычніцкай чыгункі – філіяла ААТ «РЖД» Аляксандр Іваноў. Таксама ў фармаце відэасувязі ўдзел у семінары-нарадзе прымалі прадстаўнікі вядучых службаў і арганізацый БЧ.
У ходзе мерапрыемства былі падведзены вынікі дзейнасці па ахове працы, прамысловай і электрабяспецы, невытворчым траўматызме на Беларускай чыгунцы ў 2022 годзе, распрацаваны напрамкі ўдасканалення сістэмы кіравання аховай працы. Таксама былі прыняты рашэнні па ажыццяўленню ў 2023 годзе комплексу мерапрыемстваў, накіраваных на зніжэнне рызык траўміравання, захаванне жыцця і здароўя работнікаў у працэсе працоўнай дзейнасці.