Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Пастаноўка на ўлік асоб, маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў

Пералік дакументаў, неабходных для прыняцця грамадзян на ўлік маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, запытваемых ў адпаведных арганізацый Упраўленнем чыгункі згодна з артыкулам 39 Жыллёвага кодэкса Рэспублікі Беларусь

  1. Даведка аб займаемым у дадзеным населеным пункце жылым памяшканні і складзе сям'і, што выдаецца арганiзацыяй, якая ажыцяўляе эксплуатацыю жыллёвага фонду і (або) якая забяспечвае жыллёва-камунальныя паслугі, або арганiзацыяй, якая забяспечыла жылое памяшканне, або раённым, гарадскім (для гарадоў раённага падпарадкавання), пасялковым, сельскім, Саветам дэпутатаў (выканаўчым камітэтам);
  2. даведкі аб знаходзячыхся ва ўласнасці грамадзяніна і пражываючых сумесна з ім членаў яго сям'i жылых памяшканнях у горадзе Мінску і Мінскім раёне, якія выдаюцца тэрытарыяльнай арганізацыяй па дзяржаўнай рэгістрацыі нерухомай маёмасці, правоў на яе і здзелак з ёю;
  3. рашэнне мясцовага выканаўчага і распарадчага органа аб прызнанні займаемага жылога памяшкання не адпавядаючым ўстаноўленым для пражывання санітарным і тэхнічным патрабаванням – пры прыняццi грамадзян на ўлік маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў па падставе: пражываючыя у жылым памяшканні, прызнаным не адпавядаючым ўстаноўленым для пражывання санітарным і тэхнічным патрабаванням;
  4. заключэнне ўрачэбна-кансультацыйнай камісіі аб наяўнасці ў грамадзяніна захворванняў, названых у пераліку, што вызначаецца Мiнiстэрствам аховы здароўя Рэспублiкi Беларусь, пры наяўнасці якіх прызнаецца немагчымым сумеснае пражыванне з асобамі, якія маюць такiя захворваннi, у адным пакоі або аднапакаёвай кватэры, – пры прыняццi грамадзян на ўлік маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў па падставе: пражываючыя ў адным пакоі або аднапакаёвай кватэры з іншымі грамадзянамі і якія маюць захворванні, названыя ў пераліку, што вызначаецца Мiнiстэрствам аховы здароўя, пры наяўнасці якіх прызнаецца немагчымым сумеснае пражыванне з асобамі, якія маюць такiя захворванні, у адным пакоі або аднапакаёвай кватэры, а таксама грамадзяне, якія пражываюць у адным пакоі або аднапакаёвай кватэры з іншымі грамадзянамі, якія маюць захворванні, названыя ў гэтым пераліку;
  5. копіі дакумента аб адукацыі і працоўнага дагавора (кантракта) з працаўладкаваўшай арганiзацыяй, – пры прыняцці на ўлік маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў па падставе: маладыя рабочыя (служачыя), маладыя спецыялісты, якія прыбылі па размеркаванні, накіраваныя на працу ў адпаведнасці з дагаворам аб мэтавай падрыхтоўцы спецыяліста (рабочага, служачага), або спецыялісты, якія прыбылі па накіраваннi дзяржаўных органаў і іншых арганізацый на працу ў арганізацыі, размешчаныя на тэрыторыях з узроўнем радыëактыўнага забруджвання звыш 5 Кi/кв. км і прыраўнаваных да іх тэрыторыях;
  6. даведка дзяржаўнай установы адукацыі, якая пацвярджае, што па стане на 8 красавіка 2006 грамадзянін навучаўся ў дзяржаўнай установе прафесійна-тэхнічнай, сярэдняй спецыяльнай або вышэйшай адукацыі на дзённай форме атрымання адукацыі і страціў статус асобы з ліку дзяцей-сірот або дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, у сувязі з дасягненнем узросту дваццаці трох гадоў, – пры прыняццi грамадзян на ўлік маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў па падставе: грамадзяне, якія па стане на 8 красавіка 2006 г. навучаліся ў дзяржаўных установах прафесійна - тэхнічнай, сярэдняй спецыяльнай або вышэйшай адукацыі на дзённай форме атрымання адукацыі, страцілі статус асоб з ліку дзяцей-сірот або дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, у сувязі з дасягненнем узросту дваццаці трох гадоў і не знаходзіліся на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў у сувязі з пражываннем у інтэрнатах гэтых устаноў адукацыі.

Усе вышэйпералічаныя дакументы запытваюцца арганізацыяй у трохдзённы тэрмiн з дня паступлення заявы грамадзянiна аб прыняцці на ўлік маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў. У выпадку, калі заканадаўствам прадугледжана плата за выдачу дакументаў, неабходных для прыняцця на ўлік маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, гэтыя дакументы запытваюцца пасля прадстаўлення работнікам дакумента, які пацвярджае ўнясенне платы за іх выдачу. Указаны дакумент накіроўваецца ў адпаведныя арганiзацыi адначасова з запытам аб прадстаўленнi неабходных дакументаў.

Пры падачы заявы аб прыняцці на ўлік маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў работнік мае права самастойна прадставіць дакументы, якія з'яўляюцца падставай для прыняцця рашэння аб пастаноўцы іх на такі ўлік.

Пры падачы заявы аб прыняцці на ўлік маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў работнік павiнен адначасова з заявай аб прыняцці на ўлік маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў прадставiць наступныя дакументы:

  • пашпарты грамадзян Рэспублікі Беларусь ці іншыя дакументы, якія сведчаць асобу ўсіх паўналетніх грамадзян, пасведчаннi аб нараджэнні непаўналетніх дзяцей, якiя прымаюцца на ўлік маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў;
  • дакументы, якія пацвярджаюць права на пазачарговае або першачарговае забеспячэнне жылым памяшканнем, – у выпадку наяўнасці такога права.

Файлы для спампоўвання

Мы выкарыстоўваем файлы cookie

Гэта дапаможа вам эфектыўна выкарыстоўваць афіцыйны інтэрнэт-сайт Беларускай чыгункі і падтрымліваць карэктнае функцыянаванне яго сэрвісаў! Перад тым, як здзейсніць выбар настроек параметраў выкарыстання файлаў cookie, рэкамендуем азнаёміцца з Палітыкай апрацоўкі файлаў cookie.

Настроіць