Двухбаковае i шматбаковае супрацоўнiцтва
Вялікае значэнне надаецца развіццю двухбаковых і шматбаковых адносін з чыгуначнымі кампаніямі краін СНД, Балтыі і Заходняй Еўропы — асноўнымі партнёрамі па грузаперавозках і пасажырскіх зносінах.
З ААТ «Расійскія чыгункі» — стратэгічным партнёрам Беларускай чыгункі — праводзіцца работа:
- па развіцці грузавых перавозак, у тым ліку ў напрамку Калінінградскай вобласці;
- па развіцці кантэйнерных перавозак, фармаванню новых кантэйнерных маршрутаў;
- па развіцці пасажырскіх перавозак, рэалізацыі праекта дзённых хуткасных пасажырскіх зносін па маршруце Мінск-Масква;
- па развіцці інфраструктуры чыгуначных участкаў Беларускай і Расійскіх чыгунак.
Паступальна развіваецца супрацоўніцтва Беларускай чыгункі з АТ «НК» Казахстанскія чыгункі» па нарошчванню аб'ёмаў перавозак грузаў у зносінах Беларусь—Казахстан—Беларусь, а таксама па забеспячэнню транзітных перавозак грузаў, якія ідуць з рэгіёнаў Казахстана і краін Цэнтральнай Азіі ў краіны Заходняй Еўропы.
Сумесна з Расійскімі і Казахстанскімі чыгункамі рэалізуецца праект Аб'яднанай транспартна-лагістычнай кампаніі (АТ «АТЛК ЕРА»), дзейнасць якой накіравана на арганізацыю і развіццё кантэйнерных перавозак у напрамку Кітай-Еўропа-Кітай.
Супрацоўніцтва з чыгункамі Балтыйскага рэгіёна ажыцяўляецца ў рамках рэалізацыі сумесных праектаў, якія накіраваны на развіццё эканамічных сувязяў Рэспублікі Беларусь з краінамі Балтыйскага рэгіёна:
Супрацоўніцтва з АТ «Польскія дзяржаўныя чыгункі» і яе даччынымі кампаніямі вядзецца на аснове шматбаковага ўзаемадзеяння і партнёрства.
Актыўна развіваецца супрацоўніцтва Беларускай чыгункі ў галіне перавозак грузаў з шэрагам еўрапейскіх ліцэнзаваных перавозчыкаў на беларуска-польскай мяжы.
У мэтах рэалізацыі кітайскай канцэпцыі «Адзін пояс, адзін шлях» па пытаннях транспарту і лагістыкі ў красавіку 2017 года чыгункамі Кітая, Беларусі, Германіі, Казахстана, Манголіі, Польшчы і Расіі падпісана Пагадненне аб паглыбленні супрацоўніцтва па арганізацыі кантэйнерных цягнікоў у зносінах Кітай-Еўропа .
У рамках рэалізацыі палажэнняў Пагаднення праводзіцца сумесная работа па пытаннях:
- павышэння канкурэнтаздольнасці грузавых чыгуначных перавозак у міжнародных зносінах;
- павелічэння аб'ёмаў перавозак грузаў у зносінах Кітай-Еўропа паскоранымі кантэйнернымі цягнікамі.
Асаблівая ўвага надаецца ўзаемадзеянню з бізнес-супольнасцю: асноўнымі грузаўладальнікамі, якія ажыцяўляюць перавозкі грузаў па тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, стывідорнымі кампаніямі, аператарамі рухомага саставу, экспедытарскімі арганізацыямі з мэтай прыцягнення дадатковых аб'ёмаў перавозак грузаў на Беларускую чыгунку.