Супрацоўніцтва з міжнароднымі транспартнымі арганізацыямі
Беларуская чыгунка з'яўляецца членам Савета па чыгуначным транспарце дзяржаў-удзельніц Садружнасці (ЦСЧТ), Арганізацыі супрацоўніцтва чыгунак (АСЧ), Міжнароднага саюза чыгунак (МСЧ), Міжнароднага каардынацыйнага савета па транс'еўразійскіх перавозках (КСТП).
У рамках удзелу ў ЦСЧТ вырашаюцца пытанні:
- удасканалення нарматыўнай прававой базы функцыянавання чыгуначнага транспарту, каардынацыі ўзаемадзеяння чыгунак у галіне арганізацыі міжнародных перавозак пасажыраў і грузаў;
- удасканалення эксплуатацыйнай дзейнасці;
- забеспячэння бяспекі руху цягнікоў у міждзяржаўных зносiнах;
- сумеснага выкарыстання парку грузавых вагонаў і кантэйнераў;
- вядзення ўзаемаразлікаў за перавозкі і паслугі, узгаднення планаў навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва.
У рамках АСЧ вядзецца работа:
- па каардынацыі развіцця міжнародных транспартных калідораў АСЧ з распрацоўкай комплексных планаў іх развіцця;
- актуалізацыі Пагаднення аб міжнародным пасажырскім зносінах (СМПС) і Пагаднення аб міжнародных чыгуначных грузавых зносінах (СМГС);
- удасканалення Дамовы аб Правілах карыстання грузавымі вагонамі ў міжнародных зносінах (ПГВ) і саміх правіл, а таксама Дамовы аб Правілах карыстання пасажырскімі вагонамі у міжнародных зносінах (ППВ) і саміх правіл;
- па развіцці міжнародных чыгуначных перавозак у зносінах Еўропа–Азія–Еўропа;
- па распрацоўцы рашэнняў па эксплуатацыйных, тэхнічных і экалагічных аспектах чыгуначнага транспарту.
Як актыўны член МСЧ Беларуская чыгунка прымае ўдзел у рабоце па трох асноўных напрамках:
-
забеспячэнне бяспекі чыгуначных пасажырскіх і грузавых перавозак у зносінах Усход – Захад – Усход як у дарозе, так і на чыгуначных памежных пераходах (у рамках дзейнасці Платформы па бяспецы);
-
актуалізацыя міжнародных чыгуначных тэхнічных рашэнняў у мэтах забеспячэння інтэраперабельнасці на прасторы 1520 мм і 1435 мм (у рамках дзейнасці Платформы па стандартызацыі, а таксама сумеснай рабочай групы АСЧ/ МСЧ);
-
абмен інфармацыяй аб раскладах і дзеючых тарыфах на пасажырскія перавозкі ў міжнародным і ўнутраным зносінах, што дазваляе іншым членам МСЧ выбудоўваць выразныя маршруты на ўсей дарозе і прадаваць білеты на цягнікі міжнародных і ўнутраных зносінах Беларускай чыгункі (у рамках дзейнасці Платформы па пасажырскіх перавозках).
У рамках дзейнасці КСТП Беларуская чыгунка ўдзельнічае ў стварэнні узгодненых умоў перавозак у зносінах Азія–Еўропа з выкарыстаннем міжнародных транспартных калідораў Усход–Захад і Поўнач–Поўдзень.