Карпаратыўны
Беларуская чыгунка
Сягоння Беларуская чыгунка — гэта лідар нацыянальнай сістэмы перавозак.
З'яўляючыся адным з найважнейшых транспартных комплексаў краіны, у цяперашні час яна паспяхова развіваецца і забяспечвае патрэбнасці эканомікі Беларусі ў перавозках пасажыраў і грузаў.
Адзіная і зладжаная сістэма чыгуначнага транспарту дазваляе галіне будаваць работу па-новаму, распрацоўваць і ўкараняць найноўшыя перадавыя тэхналогіі, забяспечваць бяспеку, бесперабойнасць і надзейнасць функцыянавання найскладанага транспартнага комплексу краіны.
-
Адбыўся адкрыты чэмпіянат Беларускай чыгункі па пяці відах спорту
20 мая 2024 | Карпаратыўныя навіныЗ 17 па 19 мая на базе Баранавіцкага аддзялення адбыўся адкрыты чэмпіянат Беларускай чыгункі па стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі, плаванні, гіравым спорце, дартсе, лёгкаатлетычным кросе. У спаборніцтвах прынялі ўдзел каманды шасці аддзяленняў чыгункі, а таксама Гомельскага вагонабудаўнічага завода. Чытаць далей… -
Беларуская чыгунка інфармуе аб часовым змяненні графіка руху асобных цягнікоў на ўчастку Мінск – Баранавічы – Брэст
20 мая 2024 | Навіны для пасажыраўЗ 22 па 31 мая 2024 года часткова змяняецца графік руху асобных цягнікоў на ўчастку Мінск – Брэст. Гэта звязана з планавымі рамонтамі чыгуначнага моста і другога галоўнага пуці на перагоне Койданава – Фаніпаль.
Так, цягнік № 723/724 Мінск – Брэст адпраўленнем з Мінска і Брэста 24 мая 2024 года адмяняецца са звароту.
Чытаць далей…
Структура
Беларуская чыгунка з'яўляецца дзяржаўным аб'яднаннем, падначаленым Міністэрству транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь, у склад якога ўваходзяць:
- 20 арганізацый, якія маюць статус юрыдычнай асобы, з іх 5-даччыных;
- 8 адасобленых структурных падраздзяленняў (філіялаў);
- 1 прадстаўніцтва Беларускай чыгункі за мяжой.
Упраўленне Беларускай чыгункі
Апаратам кіравання Беларускай чыгункі з'яўляецца Ўпраўленне Беларускай чыгункі, якое складаецца з 30 галіновых службаў, аддзелаў і іншых структурных падраздзяленняў.