Вы используете устаревший браузер. Чтобы использовать все возможности сайта, загрузите и установите один из этих браузеров:

РУС

Білеты міма касы

11 марта 2016

Пасажыры Беларускай чыгункі могуць вярнуць раней набытыя электронныя праязныя білеты на паязды праз інтэрнэт. Раней для гэтага трэба было звяртацца ў касу вакзала.

3 верасня 2012 года, калі на магістралі ўпершыню арганізавалі электронную рэгістрацыю білетаў, цікавасць да паслугі расце. Толькі за люты гэтага года праз інтэрнэт-рэсурс рэалізавана больш за 12 працэнтаў ад агульнай колькасці праязных дакументаў, аформленых у білетных касах. Новая паслуга па вяртанні білетаў будзе значна эканоміць час і дасць магчымасць палепшыць якасць абслугоўвання пасажыраў, павысіць прывабнасць выкарыстання анлайн-сістэмы. Спецыялісты чыгункі дадаюць: «Вяртанне праязнога дакумента можна аформіць у раздзеле «Асабісты кабінет» нашага сайта. Грашовыя сродкі будуць залічаны на банкаўскую картку, з дапамогай якой ажыццяўляўся плацеж».

У ведамстве таксама звяртаюць увагу на тое, што вяртанне грошай на сайце пакуль магчыма для заказаў, аплачаных з дапамогай банкаўскіх карт праз сістэму плацяжоў ASSIST. Электронныя білеты, аплачаныя праз сістэму «Інтэрнэт-банкінг» Беларусбанка і праз сістэму «Разлік» (АРІП), зараз можна вярнуць толькі ў білетнай касе БЧ. У далейшым новая інтэрнэт-функцыя будзе ўкараняцца па меры гатоўнасці плацежных сістэм.

 

Юлія Іосіфава

Рэспубліка

11.03.2016

К списку новостей за 2016 год