Узорна-паказальны машыніст
26 февраля 2015
Так назваў Сяргея Паўловіча начальнік лакаматыўнага дэпо ст. Круляўшчызна Уладзімір Батура i далей дадаў, што такія дысцыплінаваныя, адказныя, высокапрафесійныя paбoтнiкi, як ён — гэта залаты фонд арганізацыі. Сяргей з'яўляецца машыністам 2-га класа i водзіць пасажыркія цягнікі па маршруце Крулеўшчызна—Лынтупы, Крулеўшчызна—Друя. Гэта работа давяраецца толькі тым, хто дасягнуў вяршынь прафесійнага майстэрства, бо справа датычыцца бяспекі жыцця людзей.
Шлях у прафесію, якой ён сёння вельмі даражыць, быў доўгім. Адразу пасля заканчэння школы пайшоў вучыцца ў Ветрына, дзе набыў тры спецыяльнасці, якімі не перашкодзіць валодаць кожнаму мужчыну: вадзіцеля, трактарыста, слесара. Служыў у дэсантных войсках, дзе загартаваў характар i ўмацаваў здароўе. За паўтара года настолькі прывык да ваеннай формы i прызвычаўся жыць па распарадку, што пасля дэмабілізацыі салдацкае адзенне змяніў на стралка ваенізаванай аховы. Але хутка засмуткаваў, рукам не хапала работы. Змены здаваліся бясконцымі i нават стамлялі. Пайсці ў машыністы прыняў рашэнне сам, хаця разумеў, што да гэтага шлях не блізкi. Вучыўся ў Гомелі на падрыхтоўчых курсах. Затым 5 год працаваў памочнікам машыніста i адначасова вучыўся ў Гомельскім чыгуначным каледжы. Пасля яго заканчэння Сяргея адразу прызначылі машыністам. Спачатку перавозіў грузы, а тры гады таму яму даверылі пасажырскія цягнікі. Разам з ім на чыгунцы працуе жонка, а сыны ганарацца татам-машыністам.
Родныя вытокі
21.02.2015
К списку новостей за 2015 год