Вы используете устаревший браузер. Чтобы использовать все возможности сайта, загрузите и установите один из этих браузеров:

РУС

Да аплаты праезду — адказна

12 октября 2016

Магістраль працягвае мэтанакіраваны кантроль за ёй.

За 9 месяцаў года кантралёрамі-рэвізорамі пасажырскіх паяздоў Беларускай чыгункі праведзена 42 282 праверкі ў саставах гарадскіх, рэгіянальных, міжрэгіянальных і міжнародных ліній, што на 2026 больш у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года.

Найбольшая колькасць праверак (97,5 працэнта ад іх агульнай колькасці) праведзена ў паяздах гарадскіх ліній і рэгіянальных ліній эканомкласа. У час пік сумесна з работнікамі ваенізаванай аховы і супрацоўнікамі міліцыі праводзяцца суцэльныя групавыя праверкі. З пачатку года арганізавана 1688 такіх праверак у паяздах.

Усяго ў ходзе праведзеных у студзені—верасні праверак у паяздах да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнута 9166 чалавек. З іх 7461 — за безбілетны праезд і 1705 чалавек — за курэнне ў забароненых месцах. У выніку кантролю ў паяздах спагнана штрафаў на суму 115 093,76 рубля, паведамілі ў прэс-цэнтры магістралі.

Даведка

У цяперашні час штраф за безбілетны праезд у паяздах гарадскіх ліній складае 0,5 базавай велічыні; у паяздах рэгіянальных ліній — 0,7 базавай велічыні; міжрэгіянальных і міжнародных ліній — 1 базавая велічыня. Курэнне тытунёвых вырабаў у забароненых месцах цягне накладанне штрафу ў памеры да 4 базавых велічынь.

 

Сяргей Расолька

Звязда

http://zviazda.by/be/news/20161011/1476207716-z-pachatku-goda
-kantralyory-revizory-zdzeysnili-1688-praverak-u-payazdah

12.10.2016

К списку новостей за 2016 год