Вы используете устаревший браузер. Чтобы использовать все возможности сайта, загрузите и установите один из этих браузеров:

РУС

Задай пытанне начальніку станцыі

22 июня 2015

25 чэрвеня на чыгуначных вакзалах ва ўсіх абласных цэнтрах, а таксама ў Баранавічах і Оршы пройдзе Адзіны дзень пасажыра.

У яго правядзенні возьмуць удзел кіраўнікі і спецыялісты пасажырскай службы Ўпраўлення магістралі, аддзяленняў дарогі, начальнікі станцый і вакзалаў. Пасажыры змогуць задаць спецыялістам пытанні ў вуснай і пісьмовай форме. Ва ўсіх гарадах мерапрыемства адбудзецца ў адзін і той жа час — з 14 да 17 гадзін.

Новы фармат зносінаў з пасажырамі Беларуская чыгунка ўвяла з мэтай вывучэння меркавання карыстальнікаў транспартных паслуг, забеспячэння зваротнай сувязі. Першы Адзіны дзень пасажыра адбыўся 26 сакавіка. Яго правядзенне прадугледжана ў апошні чацвер трэцяга месяца квартала на чыгуначных вакзалах: у Мінску, Брэсце, Гродне, Гомелі, Магілёве, Віцебску, Баранавічах, Оршы. Такім чынам, апроч 25 чэрвеня, мерапрыемства адбудзецца таксама яшчэ 24 верасня і 24 снежня.

 

Сяргей Расолька

Звязда

20.06.2015

К списку новостей за 2015 год