Вы используете устаревший браузер. Чтобы использовать все возможности сайта, загрузите и установите один из этих браузеров:

РУС

За бяспеку на пераездах

24 июня 2015

У мiнулы панядзелак, 15 чэрвеня, супрацоунiкi Дзяржаунай iнспекцыi разам з дарожным майстрам Варапаеускай дыстанцыi пуцi Анатолем Уладзiмiравiчам Кузьмiновым спынiлiся каля чыгуначнага пераезда перад раёнам будаўсчыкоў i назiралi за тым, як вадзiцелi перасякаюць пераезд. За час дзяжурства парушэнняу выяулена не было. Тым не менш, многiх спынялi i раздавалi iм памяткi пра бяспеку руху праз пераезд.

— Сёння у краiне праводзiцца акцыя "Дзень бяспекi на чыгуначных пераездах", —тлумачыу А. У. Кузьмiноў. — Справа гэта надзённая. За пяць месяцау бягучага года адбылося шэсць дарожна-транспартных здарэнняу, падчас якiх 8 чалавек траўмiраваны, 4 — загiнулi. У нашым раёне селета сiтуацыя спакойная. Але раней былi выпадкi калi вадзiцелi iгнаравалi патрабаваннi адпаведных дарожных знакау, папераджальныя сiгналы семафора, цягнiка i спрабавалi пераехаць чыгуначны пераезд перад цягнiком, якi быу зусiм блiзка. Усё заканчвалася трагiчна. Цягнiк iмгненна спынiць немагчыма. Нават калi машынiст прыменiць усе сродкi экстраннага тармажэння, то тармазны шлях складзе 800—1000 метрау. Галоуная прычына усiх здарэнняу — грубае парушэнне правiлау дарожнага руху.

— Чыгуначны пераезд — адзiн з самых небяспечных участкау дарогi, — гаварылi супрацоунiкi дарожна-патрульнай службы ДАI. — Ён патрабуе асаблiвай засяроджанасцi. Таму падчас такiх прафiлактычных акцый напамiнаем вадзiцелям пра бяспеку руху праз чыгуначны пераезд, раздаём памяткi. Мэта акцыi — прыцягнуць увагу усяго грамадства да вырашэння пытання бяспехi руху праз пераезды, а таксама папярэдзiць аварыйнасць на iх. У вынiку сутыкненняў цягнiка і аутамабiля гiнуць вадзiцель i пасажыры, якiя знаходзiлiся ў салоне. Пад пагрозай i жыццё пасажырау цягнiка. Таму правiлау трэба прытрымлiвацца абавязкова.

Вадзiцелi! Прыслухайцеся i задумайцеся: жыццё адно, i яго трэба берагчы.

 

Анна Анішкевіч

Пастаускi край

20.05.2015

К списку новостей за 2015 год