Вы используете устаревший браузер. Чтобы использовать все возможности сайта, загрузите и установите один из этих браузеров:

РУС

З Гродна ў Вільнюс — на прамым цягніку

26 мая 2015

Беларуская чыгунка з 6 чэрвеня прызначыла цягнік міжнародных ліній № 816/815 Гродна—Ліда—Вільнюс у саставе трохвагоннага дызель-цягніка з месцамі для сядзення.

Новы цягнік будзе адпраўляцца з Гродна ў 5.44 па суботах і нядзелях, з Ліды — у 7.41, прыбывае ў Вільнюс у 10.15. З Вільнюса — у 17.26 і прыбывае ў Ліду ў 19.57, у Гродна — у 21.51. У дарозе прадугледжаны тры прыпынкі — у Мастах, Лідзе і Беняконях. Пагранічны і мытны кантроль будзе весціся ў Беларусі на станцыі Беняконі, у Літве — на станцыі Стасілас. Кошт білета з Гродна да Вільнюса 195 тысяч рублёў, з Ліды да Вільнюса — 150 тысяч рублёў.

 

Сяргей Расолька

Звязда

http://zviazda.by/2015/05/84868.html

26.05.2015

К списку новостей за 2015 год