Вы используете устаревший браузер. Чтобы использовать все возможности сайта, загрузите и установите один из этих браузеров:

РУС

Купэ па кошце плацкарты

30 марта 2015

У час майскіх святаў білеты на цягнікі ў Расію і Украіну стануць таннейшымі. На два дні — 8 і 9 мая — кошт праезду ў расійскім накірунку зменшыцца прыблізна на 35 — 45 працэнтаў. Залежыць гэта ад далечыні паездкі і катэгорыі вагона. «Для прыкладу, білет з Мінска да Масквы ў купэ будзе каштаваць каля 530 тысяч рублёў, што на 450 тысяч менш, чым сёння. Плацкарта патаннее на 190 тысяч», — адзначылі ў прэс-службе Беларускай чыгункі.

На ўкраінскім накірунку — з 1 па 9 мая ўключна. Кошт білетаў пры гэтым будзе паменшаны на 10 працэнтаў.

Адзначым, што папярэдні продаж больш танных білетаў ужо распачаты.

 

Рэспубліка

28.03.2015

К списку новостей за 2015 год