Вы используете устаревший браузер. Чтобы использовать все возможности сайта, загрузите и установите один из этих браузеров:

РУС

Посна есці

27 февраля 2015

У вагонах-рэстаранах беларускіх цягнікоў з'явілася поснае меню. Пакаштаваць стравы з яго можна будзе ўвесь перыяд Вялікага посту, а дакладней, да 11 красавіка. Сярод прапаноў — салаты з гародніны, перац, бульба, грыбная салянка, садавіна і сокі. Заказаць такія стравы можна ў цягніках № 1/2 Мінск — Масква, № 51/52 Мінск — Санкт-Пецярбург, № 85/86 Мінск — Кіеў, № 301/302 Мінск — Адлер, № 445/446 Мінск — Мінеральныя Воды, № 389/390 Мінск — Анапа, № 49/50 Брэст — Санкт-Пецярбург, № 27/28 Брэст — Масква, № 55/56 Гомель — Масква.

Для тых, хто не прытрымліваецца поснага меню, чыгуначныя рэстаратары прапануюць традыцыйныя мясныя, рыбныя і малочныя стравы.

 

Кацярына Юр'ева

Рэспубліка

27.02.2015

К списку новостей за 2015 год