Вы используете устаревший браузер. Чтобы использовать все возможности сайта, загрузите и установите один из этих браузеров:

РУС

“Ці любіце Вы чыгунку так, як люблю яе я?”

29 января 2015

Перафразаваную думку класічнай гераіні, пэўна, падзяляе 6-класнік гімназіі Віталь Кацуба.

Аб хлопчыку, захопленыім сталёвымі магістралямі, прачытаў у “ЛН. Сустрэўся з яго мамай, якая расказала пра новыя факты чыгуначнай схільнасці сына:

— Пасля ўрока ў школе мастацтваў Віталік прыходзіць да мяне на работу, каб я падвезла яго дамоў. Наша ўстанова размяшчаецца на той жа вуліцы Савецкая, што і ДШМ. Чакаю 5 хвілін, 10, 20… Праз паўгадзіны тэлефаную: ты дзе? Аказваецца, збочыў на вакзал, каб паглядзець на цягнікі. Усе дарогі вядуць праз чыгунку!

Даведаўся аб тым, што перад усімі падарожжамі Віталь аддае перавагу стуку вагонных колаў. Летнія канікулы праводзіў у дзядулі ў Кажан-Гарадку. Калі той запрашаў у лес ці на рэчку, унук прасіў:

— Давай лепш на дызелі ў Лунінец паедзем…

Прыязджалі на вакзал, узнімаліся на пешаходны мост, любаваліся станцыяй зверху. Потым дзед купляў марожанае і паспяваў з унукам вярнуцца на тым жа дызелі ў вёску…

Пачуўшы аб гэтым, прапанаваў хлопчыку паездку на цеплавозе. Віталь з радасцю згадзіўся. Машыніст Аляксей Голуб растлумачыў яму, дзе якія рычагі кіравання. Потым незвычайны пасажыр проста захоплена назіраў за ўпэўненымі рухамі прафесіянала. Даехаўшы да Лахвы, сышлі на станцыю. Хлопчык пазнаёміўся з работай дыспетчара. Задаволіўшы цікаўнасць і набыўшы карысныя веды, дачакаліся нашага маршруту ў зваротны бок. Гэта быў такі ж дызель, але іншы машыніст, а значыць — новыя ўражанні ў хлопчыка.

Калі ў Лунінцы я ў ролі суправаджаючага “здаваў юнага госця чыгункі маме, Віталь шчыра ўсміхаўся:

— Раскажу сябрам, што гэта быў самы лепшы дзень маіх зімовых канікулаў!

Аляксандр Матор,

 старшыня прафкама лакаматыўнага дэпо Лунінец

http://www.lnc.by/2015/01/ci-lyubice-yvy-chygunku-tak-yak-lyublyu-yae-ya/

28.01.2015 11:32

К списку новостей за 2015 год