Вы используете устаревший браузер. Чтобы использовать все возможности сайта, загрузите и установите один из этих браузеров:

РУС

Спецыяльны тарыфны план ахопіць больш цягнікоў

24 июня 2014

Беларуская чыгунка і ААТ «Расійская чыгунка» дамовіліся пашырыць вобласць выкарыстання спецыяльнага тарыфу пры перавозках пасажыраў у прамых зносінах Беларусь — Расія.

Сёння чыгункі абедзвюх краін з мэтай паляпшэння якасці абслугоўвання пасажыраў і прыцягнення дадатковага пасажырапатоку прымяняюць спецыяльны тарыфны план на цягнікі №4/3 Брэст — Масква і №7/8 Масква — Брэст. Ён, у залежнасці ад тэрмінаў набыцця білетаў, прадугледжвае зніжкі ад 10 да 15 працэнтаў ад агульнага кошту праезду па тэрыторыі абедзвюх краін у вагонах усіх тыпаў, акрамя агульных: аплату дзейнага тарыфу без зніжак або выкарыстанне надбаўкі ў памеры 5 працэнтаў у выпадку набыцця білетаў перад адпраўленнем цягніка.

Як паведамілі ў прэс-цэнтры беларускай магістралі, для пашырэння зоны выкарыстання такога спецыяльнага тарыфнага плана папярэдне ўзгоднены наступныя цягнікі фарміравання БЧ і ААТ «Федэральная пасажырская кампанія»: №11/12 Масква — Мінск, №35/36 Санкт-Пецярбург — Брэст, №113/114 Новасібірск — Брэст, №50/49 Брэст — Санкт-Пецярбург, №52/51 Мінск — Санкт-Пецярбург, №78/77 Гродна — Масква, №104/103 Брэст — Новасібірск, №376/375 Гомель — Адлер.

Тэрмін уводу ў дзеянне гэтага тарыфнага плана для асобных цягнікоў будзе абвешчаны пасля праходжання працэдур узгаднення чыгуначнымі адміністрацыямі. Апроч таго, для станцыі Мінск-Пасажырскі выдзелена пастаянная норма месцаў (адзін плацкартны і адзін купэйны вагоны) на цягнік №360 Калінінград — Адлер для папярэдняга продажу праязных дакументаў у білетных касах Беларусі. Раней білеты на гэты цягнік рэалізоўваліся ў дзень адпраўлення.

 

Сяргей Расолька

Звязда

24.06.2014

 

К списку новостей за 2014 год