Вы используете устаревший браузер. Чтобы использовать все возможности сайта, загрузите и установите один из этих браузеров:

РУС

Які вакзал найпрыгажэйшы?

13 сентября 2018

Беларуская чыгунка падвяла вынікі штогадовага рэспубліканскага агляду санітарнага стану і добраўпарадкавання чыгуначных вакзалаў.

Як паведамілі ў прэс-цэнтры магістралі, сярод пазакласных першае месца заняў вакзал станцыі Брэст-Цэнтральны. Ён уваходзіць у лік помнікаў архітэктуры Рэспублікі Беларусь, з'яўляецца дзейным «музеем мармуру пад адкрытым небам». У маі бягучага года яму споўнілася 132 гады. Другое месца прысуджана вакзалу станцыі Мінск-Пасажырскі.

Сярод вакзалаў I класа першае месца прысуджана вакзалу станцыі Орша-Цэнтральная, на другім — вакзал станцыі Гродна. Сярод вакзалаў II класа перамогу атрымаў вакзал станцыі Полацк, другая прэмія прысуджана вакзалу станцыі Пінск. Пераможцам сярод вакзалаў III класа прызнаны вакзал станцыі Крычаў, другая прэмія дасталася вакзалу станцыі Лунінец.

Упершыню такі штогадовы конкурс адбыўся ў 2001 годзе.

Сяргей Расолька

Звязда

13.09.2018

К списку новостей за 2018 год