Паглядзім фільм — жалезна
03 января 2017
Бясплатны мультымедыйны кантэнт з'явіўся ў двух цягніках міжрэгіянальных ліній бізнес-класа ЭПМ, якія курсіруюць па маршруце Мінск—Гомель—Мінск.
Так, напрыклад, пасажырам прапануецца на выбар больш за 380 фільмаў. З часам, абяцаюць на БЧ, кінатэка будзе папаўняцца.
- Укаранне такого праекта стала магчымым дзякуючы мантажу ў цягніках праграмна — апаратнаму комплексу — медыясервера. Яго праца пабудавана на базе тэхналогіі Wi-Fi. Зараз пасажыры могуць у дарозе карыстацца з дапамогай сваіх смартфонаў і наўтбукаў медыякантэнтам: рознае кіно, серыялы, мульцікі, кнігі і музыка. Дадатковае праграмнае забеспячэнне для гэтага ўстанаўліваць не трэба, — распавялі ў прэс-службе БЧ.
- Акрамя гэтага, зусім хутка на медыясерверы з'явіцца відэаінфармацыя пра паслугі БЧ, правілы і іншае.
Зразумела, што ўсё гэта дазволіць правесці час у дарозе больш прыемна. У перспектыве — укараненне такога сэрвісу ў іншых новых саставах.
Рэспубліка
31.12.2016
К списку новостей за 2017 год