Вы используете устаревший браузер. Чтобы использовать все возможности сайта, загрузите и установите один из этих браузеров:

РУС

Пад кантролем — станцыі і прыпынкі

14 декабря 2015

Транспартная міліцыя праводзіць рэспубліканскае спецмерапрыемства «Бяспека», скіраванае на папярэджанне няшчасных выпадкаў і дарожна-транспартных здарэнняў на чыгунцы.

Па даных Міністэрства ўнутраных спраў, з пачатку года на рэйках зарэгістраваны 133 няшчасныя выпадкі, у якіх загінулі 88 і атрымалі траўмы 45 чалавек. Амаль 50 працэнтаў з іх знаходзіліся ў стане алкагольнага ап'янення. На станцыях людзі траплялі пад цягнікі 58 разоў, на прыпыначных пунктах — 13, на перагонах — 60. Найбольшая колькасць здарэнняў (больш за 52 працэнты) адбылася ў перыяд з 16 да 24 гадзін. Асноўная прычына няшчасных выпадкаў — пераход чыгуначных пуцей у забароненым месцы.

 

Сяргей Расолька

Звязда

12.12.2015

К списку новостей за 2015 год